Ла́дасна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ладасна (прыток ракі Бельская, басейн Заходняй Дзвіны), за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёсак Мягелі і Курмялёўка.
Плошча паверхні возера 0,561Постановление Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь 18 июня 2014 г. № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий» (0,61) км². Даўжыня 1,97 км, найбольшая шырыня 0,47 км, даўжыня берагавой лініі 4,71 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 13,7 м, сярэдняя каля 5,6 м. Аб’ём вады 3,45 млн м°. Плошча вадазбору 41 км³. Катлавіна Ладасна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй 0,3—0,7 м. Мелкаводдзе вузкае і стромкае, у паўночнай і паўднёвай частках возера пашыраецца. Ложа возера амаль плоскае, выслана гліністым ілам. Глыбіня павялічваецца да сярэдзіны возера. Глыбіні да 2 м займаюць каля 15 % плошчы возера. Возера эўтрофнае. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці да 60 м ад берага возера і да глыбіні 2 м. У Ладасна ўпадаюць меліярацыйныя каналы і ручаі, у т.л. ручай з возера Кабак. Праз сетку каналаў возера злучана з возерам Неграза. У паўночнай частцы выцякае рака Ладасна.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна