Сейм Славацкай краіны (), т. зв. «аўтаномны парламент» — найвышэйшы парламент Славацкай краіны ў межах Чэхаславакіі ў 1938—1939 гадах. Знаходзіўся ў Браціславе. Першыя выбары ў сейм прайшлі 18 снежня 1938 года, першае паседжанне прыпала на 18 студзеня 1939.

Бязь змен у складзе з узнікненнем Першай Славацкай рэспублікі 14 сакавіка 1939 года быў пераўтвораны ў Славацкі сейм (), найвышэйшы парламент і заканадаўчы орган Першай Славацкай рэспублікі, які быў па прыняцці канстытуцыі 21 ліпеня 1939 года перайменаваны ў Сейм Славацкай Рэспублікі (). Скончыў працу ў 1945 годзе разам з знікненнем Першай Славацкай рэспублікі.

Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:Дзяржаўны лад Славакіі