Масты́тычы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 30 км на поўнач ад Баранавічаў.
Гісторыя У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак (5 двароў, 19 жыхароў).
У 1909 годзе працавала народнае вучылішча.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.
З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..
Насельніцтва 29 двароў, 200 жыхароў (1897) 41 двор, 210 жыхароў (1909) 32 двары, 142 жыхары (1921) 236 жыхароў (1939) 201 жыхар (1959) 32 двары, 39 жыхароў (1998) 18 гаспадарак, 27 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы Мікалай Канстанцінавіч Чартко (нар. 1934) — беларускі географ, глебазнавец. Доктар геаграфічных навук (1991), прафесар (1993).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна