Навасёлкі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.
Гісторыя У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У баі за вёску 5 ліпеня 1944 года вызначыўся старшы сяржант Я. М. Сулейменаў. На чале групы байцоў ён падпоўз да пазіцыі праціўніка і закідаў гранатамі ўчастак абароны гітлераўцаў, вымусіў іх адступіць, чым садзейнічаў выхаду з акружэння 200 савецкім воінаў. За гэты подзвіг Сулейменаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З Навасёлкамі аб’яднаны суседнія хутары Очкава і Чорны Луг і в. Льнянікі.
Насельніцтва 28 двароў, 198 жыхароў (1909) 22 двары, 136 жыхароў (1921) 182 жыхары (1959) 121 жыхар (1970) 34 двары, 35 жыхароў (1998) 28 гаспадарак, 54 жыхары (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна