Хаўер Педра Савіёла Фернандэс (; нар. , , Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2000—2007). Маючы іспанскае паходжанне, у 2004 годзе атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Хаўер уваходзіць у спіс «125 найлепшых футбалістаў свету» (вядомага як «ФІФА 100»), складзенага ў 2004 годзе па просьбе ФІФА да стагоддзя гэтай арганізацыі легендарным Пеле.

Кар’ера

«Рывер Плэйт» Хаўер дэбютаваў у складзе «Рывер Плэйт» ва ўзросце 16 гадоў і амаль адразу стаў адным з выдатных бамбардзіраў клубу.

«Барселона» У 2001 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Савіёла з’ехаў за мяжу, каб гуляць у клубе «Барселона». Яго трансфер абышоўся іспанцам у 15 млн фунтаў стэрлінгаў. Неўзабаве пасля чаго, у 2004 годзе, Хаўер атрымаў іспанскае грамадзянства. Пад кіраўніцтвам трэнера Карлеса Рэшака Савіёла забіў 17 галоў у сваім першым сезоне, стаўшы чацвертым бамбардзірам Ла Лігі.

Другі год Савіёлы ў клубе пачаўся не гэтак добра, бо аргенцінец за паўсезону меў толькі два галы на сваім рахунку. Калі ван Гал быў звольнены, а Радамір Анціч стаў новым галоўным трэнерам «Барселоны», Савіёла забіў яшчэ 11 галоў да сканчэння сезону.

«Рэал» 10 ліпеня 2007 года «Рэал» склаў кантракт з Хаўерам на тры гады, пасля таго як дзеянне кантракту з «Барселонай» скончыласяSaviola to sign off at Barça . UEFA.com.

«Бенфіка» 26 чэрвеня 2009 года «Бенфіка» і «Рэал» дамовіліся аб пераходзе аргенцінца ў партугальскі клуб, сума дагавора склала 5 млн еўра.

«Малага» У апошнія гадзіны трэнсфернага акна 2012 года Савіёла ўзгадніў пераход ў «Малагу»Saviola: "Trataré de aportar lo máximo al equipo". Vavel., такім чынам вярнуўшыся ў Ла Лігу.

«Алімпіякос» 25 ліпеня 2013 года Савіёла падпісаў двухгадовы кантракт з грэчаскім чэмпіёнам «Алімпіякосам»Javier Saviola completes switch to Olympiacos Sky Sports.

«Верона» 1 верасня 2014 года стала вядома, што сваю кар’еру Савіёла працягне ў італьянскім клубе «Верона»Савиола стал игроком «Вероны». championat.com.

«Рывер Плэйт» 30 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб вяртанні Савіёлы ў «Рывер Плэйт». Праз месяц Савіёла разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс. У студзені 2016, адгуляўшы ўсяго паўгады, разарваў кантракт з «Рывер Плэйтам»Савиола покинул «Ривер Плейт» спустя полгода после возвращения. by.tribuna.com.

Міжнародная кар’ера У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Трэнерская кар’ера У верасні 2016 года Савіёла атрымаў трэнерскую пасаду ў андорскім клубе «Ардына»Савиола будет тренировать в Андорре. by.tribuna.com. Таксама гуляў у міні-футбол за «Энкамп», разам з якім стаў чэмпіёнам Андоры. У 2022 годзе перайшоў на працу ў юніёрскую каманду «Барселоны».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Малага Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Элас Верона Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Аргенціны Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:ФІФА 100