Фрыдрых Аўгуст Гольштэйн-Готарпскі (; , палац  — , ) — князь-біскуп любекскі з 15 снежня 1750 і адначасова граф з 14 снежня 1773, а пазней з 22 сакавіка 1777 герцаг ольдэнбургскі. З дому Гольштэйн-Готарпаў.

Родны брат караля Швецыі Адольфа Фрэдрыка. Дзядзька Кацярыны Другой (брат яе маці Іаганы Лізаветы).

Біяграфія Фрыдрых Аўгуст быў шостым дзіцем у сям’і Крысціяна Аўгуста Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскага і Альберціны Фрыдэрыкі Бадэн-Дурлахскай.

У канцы 1743 года, калі зайшла гаворка пра сватаўство пляменніцы са спадчыннікам расійскага прастола, Фрыдрых Аўгуст асабіста прывёз у Пецярбург партрэт нявесты, напісаны прускім прыдворным мастаком Антуанам Пэнам.

У 1750 годзе Фрыдрых Аўгуст атрымаў у спадчыну Любекскае княства-біскупства з цэнтрам у Эйтынскай рэзідэнцыі ад старэйшага брата, які праз год павінен быў стаць каралём Швецыі.

Пасля смерці Фрыдрыха Аўгуста ў 1785 годзе герцагствам за псіхічнахворага сына Фрыдрыха Аўгуста Петэра Фрыдрыха Вільгельма кіраваў яго пляменнік Петэр Фрыдрых Людвіг Ольдэнбургскі, сын Георга Людвіга.

Сям’я 21 лістапада 1752 года ён ажаніўся з Ульрыкай Фрыдэрыкай Вільгельмінай Гесэн-Касельскай, дачкой Максіміліяна Гесэн-Касельскага.

У Фрыдрыха Аўгуста было трое дзяцей:

Петэр Фрыдрых Вільгельм (1754—1823) Луіза Караліна (1756—1759) Гедвіга Лізавета Шарлота (1759—1818)

Катэгорыя:Гольштэйн-Готарпская дынастыя Катэгорыя:Кіраўнікі Ольдэнбурга Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага