Выдранка, Выдрэйка — рака ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Цна. Даўжыня 9,2 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Боркі, упадае ў старое рэчышча Цны за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Палонь. Цячэ па лясістай мясцовасці. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Працякае праз азёры Качайскае і Горнае.
Спасылкі Геаграфія Ганцавіцкага раёна: рака Выдранка
Катэгорыя:Басейн Цны (прыток Прыпяці) Катэгорыя:Рэкі Ганцавіцкага раёна