Амбразіянская рэспубліка, або Залатая Амбразіянская рэспубліка () — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое праіснавала з 14 жніўня 1447 года да 27 лютага 1450 года на частцы тэрыторыі сучасных Ламбардыі і П’емонта.
Рэспубліка з цэнтрам у Мілане ўзнікла на часткі тэрыторыі Міланскага герцагства пасля смерці апошняга прадстаўніка Вісконці.ВСЭ. Міланскае герцагства Назву дзяржава атрымала ў гонар заступніка сталіцы Святога Амвросія. Амбразіянская рэспубліка была створана ва ўмовах вайны з Венецыяй мясцовай знаццю і мела спачатку падтрымку сярод насельніцтва, аднак, у 1449 годзе адбылося паўстанне, якое прывяло да перадзелу ўласнасці і паслабіла моц рэспублікі. Напачатку 1450 года Франчэска Сфорцу, зяцю Вісконці, удалося аднавіць Міланскае герцагства.ВСЭ. Амбразіянская рэспубліка Дынастыя Сфорца праіснавала на чале герцагства да 1535 года.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ламбардыя Катэгорыя:П’емонт Катэгорыя:З’явіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў XV стагоддзі Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы