Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Аздамічах Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі мадэрну.

Гісторыя Да 1796 году Аздаміцкі прыход складаўся толькі з аднаго сяла Аздамічы, прыкладна у тым жа годзе да яго была далучана вёска Цераблічы, у 1817 годзе — вёска Кароцічы, а ў 1867 годзе прыпісаны Альгомель і Талмачава.

Калі менавіта быў створаны Аздаміцкі прыход і калі была пабудавана першая царква не вядома. З «Кліровых ведомостей» за 1809 год відаць, што царква Святой Жываначальнай Тройцы і прыход пры ёй існавалі ўжо ў XVI стагоддзі і царква мела ў тыя часы дакументы на царкоўную зямлю. Папярэдняя царква, згаданая ў 1864 годзе і пабудаваная на дубовых сваях, існавала да 1873 года. 17 красавіка 1874 года пачалі разбіраць старую царкву, а 30 красавіка закладаць новую, якакая была пабудавана і асвечана да 28 снежня 1877 года. Цяперашні храм быў пабудаваны ў 1893 годзе.

Архітэктура

Размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі, каля ракі Маствы. Вырашана па каноне чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца васьмярык на чацверыку, трапезная, кубападобны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуюць шпіль над шатровым пакрыццём званіцы і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным трох’ярусным барабане над шатровым дахам цэнтральнага аб’ёму. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка вертыкальна ашалявана) прарэзаны адзінарнымі і строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Архітэктурны декор абмежаваны вуглавымі лапаткамі са стылізаванамі капітэлямі, крыжовымі люкарнамі.

На царкоўны пагост вядзе цагляная трохпралётная арачная брама ў агароджы. Маецца прыпісная капліца.

У інтэр’еры трапезная шырокім арачным прасветам адкрываецца у малітоўную залу, перакрытую шатровым скляпеннем даху. Апсіда вылучана трох’ярусным іканастасам у «рускім» стылі. У царкве абраз 19 ст. «Святы Мікалай».

Святары У розныя часы у Аздамічах працавалі наступныя святары: Імя святараГоды жыццяГоды службы у АздамічахМікалай Сямёнавіч Сулкоўскі1740 — 30.5.18121786 — 30.5.1812Стэфан Сулкоўскі1813 — 1824Гаўрыл Дабравольскі1801 — 18291.1.1824 — 27.1.1829Сямён Фёдаравіч Сулкоўскі1831 — 1837Стэфан Сулкоўскі1837 — студзень 1845Стэфан Лукашэвічлюты 1845 — красавік 1845Іанн Паплаўскікрасавік 1845 — май 1852Данііл Шэлюцінкастрычнік 1852 — снежань 1853Аляксандр Лукашэвічстудзень 1854 — снежань 1862Павел Прорвічстудзень 1863 — 4.11.1865Фёдар Васільевіч Чысцякоў1824 — 18914.11.1865 — 15.10.1891Якінф Пятровіч Былінскі31.07.1870 — 194309.03.1892 — 13.07.1895Пётр Мікалаевіч Гаховіч1864 -верасень 1895 — кастрычнік 1904Іларыон Бразоўскікастрычнік 1904 — май 1907Мікалай Мігай1.6.1907 -Ніканор Катульскі4.11.1884 -16.6.1929 — 1935Мікалай Яноўскі13.02.1908 — 4.6.19951940 — ліпень 1943.не вядомаЯкаў Якімавіч Танканог18881952 — 1954Аляксандр Варніцкі1916 — 3.06.20031954 — 2001Аляксандр Вабішчэвіч1974 -2001 -

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Аздамічы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:1893 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі