Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гонар Святой Троіцы ў в. Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў цэнтры вёскі ў 1905 годзе з дрэва на месцы драўлянага храма 1833 года паводле праекта архітэктара В. І. СтруеваИсторико-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864..

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Мае кананічную чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю: прытвор-званіца, бабінец, малітоўная зала, апсіда з тарцовай рызніцай. Асноўны магутны кубападобны зруб завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам і макаўкай у завяршэнні. Такія ж макаўкі вянчаюць вальмавы дах прамавугольнай апсіды і высокі шацёр двух’яруснай (васьмярык на высокім чацверыку) званіцы (святар і прыхаджане ў 1891 набылі 20-пудовы звонЦерковные ведомости. 1891. № 2. С. 103.). Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай. Тры ўваходы вырашаны ганкамі з вастраверхімі навісямі на матыў церамковай старажытнарускай архітэктуры.

У інтэр'еры адкрываецца светлавы барабан, які праз вуглавыя парусы абапіраецца на сцены зруба.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Белавуша Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1905 год у Беларусі