Ежы Казімір Анцута (?, Падляшша — ) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія З шляхецкага роду Анцутаў герба «Анцута», родны або стрыечны брат віленскага біскупа Мацея Юзафа Анцуты.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі і ў Рымскім папескім універсітэце «Сапіенца», доктар абодвух правоў. Канонік віленскі ў 1708—1724, афіцыял з 1714, прэпазіт каралеўскае капліцы святога Казіміра, рэферэндар духоўны літоўскі з 1715. У 1718 сойм з яго прапановы адлічыў са свайго складу дысідэнтаў і забараніў іх далейшае абранне ў склад сойму.

У 1723 прызначаны тытулярным біскупам антыпатрыдскім і суфраганам віленскім. З 1724 плябан новагародскі і ляхавіцкі, кантар віленскі. З 1728 схаластык, з 1731 архідыякан.

Пад імем біскупа Анцуты езуіт С.Сакульскі выдаў дзве кнігі супраць іншаверцаў.

Літаратура

Ежы Казімір Катэгорыя:Суфраганы віленскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Біскупы антыпатрыдскія Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Схаластыкі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Кантары Віленскага кафедральнага капітула