Прыазёрная (, ; да 1969 года Балабановічы (Балобанавічы)) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 8 км на захад ад Баранавічаў, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Бараўцы на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

Да вёскі далучаны хутар Гельда.

Гісторыя Вядома з канца XVI стагоддзя пад назвай Балабановічы (Балобанавічы).

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.

У 1869 годзе тут адкрыта школа граматы.

На пачатак XX стагоддзя Балабановічы ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 90 двароў, 780 жыхароў. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак — 5 двароў, каля 40 жыхароў

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лістапада 1959 года цэнтр Балабанавіцкага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 17 лістапада 1959 года па 22 сакавіка 1962 года ў складзе Палонкаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. У 1969 годзе Балабановічы перайменаваны ў Прыазёрную.

Інфраструктура Рамонтна-механічныя майстэрні Ветэрынарны ўчастак Пачатковая школа Бібліятэка Клуб Фельчарска-акушэрскіі пункт Магазін Аддзяленне сувязі

Насельніцтва 49 дамоў, 327 жыхароў (1921) 564 жыхары (1939) 160 двароў, 405 жыхароў (1998) 156 гаспадарак, 427 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны Брацкая магіла воінаў

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна

Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі