Анатоль Мікалаевіч Маразевіч (, Уладзівасток — , Мінск) — беларускі вучоны. Доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 15 лістапада 2007 года па 9 лістапада 2014 года. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

З’яўляўся старшынёй Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Акадэміі кіравання. Быў аўтарам (сааўтарам) дзевяці навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, двух манаграфій, 99 навуковых артыкулаў і 110 публікацый у навуковых зборніках, 90 аўтарскіх пасведчанняў.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь