Багатыро́ўка — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 12,5 км на паўднёвы захад ад горада Пінск, за 1,2 км на захад ад вёскі Вялікая Вулька. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць.

Плошча паверхні 0,095 км², даўжыня 0,4 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Прыбярэжная паласа на шырыні да 10—30 м зарастае надводнай расліннасцю.

У возеры водзяцца карась, лінь, шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-136 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Пінскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці