Баравое — возера ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці, за 9,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Глуск, за 1,4 км на паўднёвы захад ад вёскі Згода. Адносіцца да басейна ракі Даколька.
Плошча каля 0,22 км², даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км. Возера акружана вялікай забалочанай поймай, да якой прылягаюць балоцістыя лугі, якія параслі хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком і рэдкалессем, на поўдні забалочаныя.
У возеры водзяцца карась, акунь, плотка, лешч, лінь і іншыя віды рыб.
Спасылкі Ліст карты N-35-118
Катэгорыя:Азёры Глускага раёна