Няме́гля (у ніжнім цячэнні Руч) — рака ў Беларусі, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Назва Назву Нямегля даследчык верхнедняпроўскай гідраніміі Ул. Тапароў разглядаў як балцкуюВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198..
Геаграфія На карце ХІХ ст. (Шуберта) пазначаная як Нямегелька.
Водаапісанне Даўжыня ракі 20,2Агульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» км. Плошча вадазбору 62 км². Пачынаецца за 1,3 км на паўночны захад ад вёскі Аляксандраўка Старадарожскага раёна, вусце каля вёскі Лука ў Асіповіцкім раёне. Вадазбор раўнінны. Рэчышча каналізаванае. У вярхоўі на левым беразе — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Фаліцкі Мох».
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-106. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.
Катэгорыя:Рэкі Старадарожскага раёна Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы