Міхал Рудольфавіч Грушвіцкі (, Мінск, Мінскі павет — , Ракаў) — беларускі і польскі кампазітар.

Нарадзіўся ў сям’і старшыні Мінскага межавога суда. У 1848 годзе скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні, атрымаў па­тэнт на чын ка­леж­ска­га рэ­гіс­тра­та­ра, які дазва­ляў паступіць на грамадзянскую служ­бу. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, які праз хваробу быў вымушаны пакінуць. У лютым 1850 года паступіў на працу ў канцылярыю Віленскага грамадзянскага губернатара. Кар’ера М. Грушвіцкага завяршылася хутка: у 1852 го­дзе ён ужо пісар Мінскага сумленнаснага су­да. Але і там яго чынавецкая дзейнасць не задалася. Амаль сем ме­ся­цаў ён адсутнічаў на служ­бе, бы­ла за­ве­дзе­на кры­мі­на­ль­ная спра­ва, у хо­дзе якой высветлілася, што ў гэ­ты час ён знаходзіўся ў маёнтку бацькоў.

У 1853 го­дзе Міхал Груш­віц­кі ажа­ніў­ся са Ста­ніс­ла­вай Ельс­кай (1828—1860). Яе бра­ты — Мі­хал Кса­ве­ры (скры­пач, кам­па­зітар) і Аляк­сандр (гіс­то­рык, фа­льк­ла­рыст, этног­раф і актыў­ны прапагандыст на­род­най цвя­ро­зас­ці). У шлю­бе з Ельс­кай нара­дзі­лі­ся сы­ны Ка­раль Бернард (1854—1916, па­ха­ва­ны по­бач з ба­ць­кам у Ра­каве) і Эдмунд Кле­менс (1856) і доч­кі Ма­рыя і Ванда.

У 1862 годзе аўдавелы Міхал ажа­ніў­ся другі раз з Ле­ака­дзіяй Ра­тын­скай (1838—1909). У шлю­бе з Ра­тын­скай на­ра­дзі­ла­ся двое дзе­так — Баг­дан-Габ­ры­эль (1870—пасля 1919) і Сі­да­лія (1876).

Амаль да са­май смер­ці Мі­хал Груш­віц­кі жыў у Выганічах, цяпер у Валожынскім раёне, вёў раз­ам з жонкай сціп­лае вясковае жыц­цё. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Ракаве.

Творчасць

Напісаў кантаты паводле паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» і твораў У. Сыракомлі. Выступаў з аўтарскімі канцэртамі ў Мінску.

Літаратура

Гербоўнік беларускай шляхты / Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. — Т. 4 : Г / [Дз. Ч. Матвейчык (кіраўнік) і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с. Спасылкі Зміцер Юркевіч. Мі­хал Груш­віц­кі, кампазітар з-пад Ракава

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Валожынскім раёне Міхал Рудольфавіч