Відзібо́р. Сустракаецца таксама варыянт Відзі́бар (, ) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Відзіборскага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на паўночны захад ад горад Столін, за 257 км ад Брэста.
Гісторыя У летапісных крыніцах Відзібор вядомы з 1503 года. У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР. 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі ВідзіборРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171)..
Нездзейснены праект АЭС У пачатку 1980-х гадоў тэрыторыя забалочанай мясцовасці паміж Столінам і Давыд-Гарадком разглядалася для ўзвядзення буйной атамнай электрастанцыі. Праект прадугледжваў стварэнне штучнага мора-ахаладжальніка плошчай 25—36 квадратных кіламетраў з напраўленнем вады з ракі Прыпяці і будаўніцтва побач з чыгуначнай станцыяй Відзібор новага горада атамшчыкаў з насельніцтвам да 25 тысяч чалавек. Станцыю і горад павінна была абараняць ад палескіх паводак гіганцкая дамба. З-за высокай тэхнічнай складанасці і экалагічных рызык праект быў хутка адхілены на карысць іншых пляцовак.
Транспарт Cтанцыя Відзібор на чыгунцы Вільня — Роўна.
Насельніцтва 1996 — 654 жыхары, 248 двароў.
Славутасці За 2,5 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца курганны могільнік драўлян (XI ст.) Царква Святога Міхаіла Арханёла (1911)
Вядомыя асобы Алесь Наварыч (нар. 1960) — беларускі празаік. Вячаслаў Васілевіч Табаравец (нар. 1949) — вучоны ў галіне кібернетыкі і інфарматыкі.
Літаратура
Спасылкі
Відзібор на Radzima.org
Відзібор (па-польску)
Катэгорыя:Відзіборскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна