Бяро́заўка — рака ў Слуцкім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Таліца.
Даўжыня ракі 16,8 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 223 км²Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 0,5 км на захад ад вёскі Заграддзе Слуцкага раёна. Упадае ў Таліцу за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Урэчча. Рэчышча каналізаванае. На рацэ знаходзіцца гарадскі пасёлак Урэчча.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Любанскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы