thumb|left|Сцяг, які мацаваўся на службовую машыну гаўляйтара (1938—1945)
Гауля́йтар () — вышэйшая партыйная пасада нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі абласнога ўзроўню. Нямецкае слова азначае кіраўнік, а найменне партыйных акруг, якія тэрытарыяльна супадалі з выбарчымі акругамі на выбарах у Рэйхстаг. Першапачаткова было 33 гау, пазней 43.
Гаўляйтар ажыццяўляў палітычнае кіраўніцтва часткай рэйха і павінен быў «творча дзейнічаць у гэтых межах» (гэта значыць меў вельмі шырокую кампетэнцыю) і нёс перад фюрарам адказнасць за даручаную яму сферу ўлады. Гаўляйтар прызначаўся і здымаліся непасрэдна фюрарам і падпарадкоўваўся яму ці па яго даручэнні намесніку фюрара па партыі (пазней — начальніку Партыйнай канцылярыі) і карыстаўся вялікай незалежнасцю, фактычна з'яўляючыся вышэйшай службовай асобай на тэрыторыі свайго гау. Кампетэнцыя гаўляйтара залежала выключна ад «пастаўленай фюрарам задачы», гэта значыць нічым не абмяжоўвалася. Гаўляйтарам падпарадкоўваліся ў дысцыплінарным плне ўсе палітпрацаўнікі гау і партыйных структур, якія дзейнічалі на яе тэрыторыі а ў палітычным плане — усе члены НСДАП, якія пражывалі на тэрыторыі гау, а таксама беспартыйныя, што працавалі ў падраздзяленнях НСДАП і партыйных фарміраваннях. Гаўляйтар меў права забараняць грамадскія і іншыя мерапрыемствы і дзеянні, якія не адказвалі «пастаўленым партыяй мэтам».
Упершыню пасада гаўляйтар з'явілася ў 1925 годзе з рэарганізацыяй НСДАП, пасля няўдалага Піўнога путча. У 1928 годзе званне гаўляйтара ўвайшло ў спіс нацысцкіх партыйных званняў. Яно было другім па старшынстве, адразу пасля рэйхсляйтара. Эмблемай служылі два дубовыя лісты, якія насіліся на пятліцах.
Да 1939 года існавала таксама пасада і званне (з 1939 — толькі пасада) — намеснік гаўляйтара (), які з'яўляўся другой асобай ў кіраванні партыйнай арганізацыяй у гау. У выпадку адсутнасці гаўляйтара яго абавязкі выконваў намеснік гаўляйтара. Яго эмблемай быў адзін дубовы ліст, якія насіўся на пятліцах (да 1939). З 1939 года на пасаду намеснік гаўляйтара прызначаліся партыйныя функцыянеры ў званні бефельсляйтара, гаўптдынстляйтара (для абазначэння пасады намесніка гаўляйтара яны насілі спецыяльную нарукаўную павязку).
Пасля прыходу Гітлера да ўлады і пачатку стварэння адзінай (унітарнай) дзяржавы і зрошчвання партыйнага і дзяржаўнага апарата большасць гаўляйтараў была прызначаны адначасова імперскімі намеснікамі земляў (), а ў Прусіі, дзе імперскім намеснікам быў Гітлер, яны былі обер-прэзідэнтамі правінцый. У цэлым, у землях і правінцыях гаўляйтары мелі амаль неабмежаваную ўладу, а мясцовы ўрад адыгрываў падпарадкаваную ролю.
Літаратура
Катэгорыя:Пасады Трэцяга рэйха *