2А28 «Гром» — савецкая гладкаствольная гарматна-пускавая ўстаноўка. Распрацавана ў Тульскім цэнтральным канструктарска-даследчым бюро спартовай і паляўнічай зброі пад кіраўніцтвам Сіліна В.І., да прыняцця на ўзбраенне мела ўнутранае пазначэнне ТКБ-04.

Апісанне канструкцыі

Асноўным прызначэннем гарматы 2А28 з’яўляецца барацьба з браняванымі аб’ектамі такімі як танкі, самаходнымі ўсталёўкамі і іншай браняванай тэхнікай. Таксама гармата можа выкарыстоўвацца для прыгнечання жывой сілы праціўніка, накрытай у лёгкіх палявых хованках ці ў збудаваннях з цэглы73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.5.

Гармата 2А28 гладкаствольная. Для прадухілення адкату выкарыстоўваюцца гідраўлічныя супрацьадкатныя гарматы канцэнтрычнага тыпу. Для памяншэння загазаванасці баявога аддзялення замыканне і адмыканне канала ствала — клінавае. Аўтаматыка гарматы працуе на прынцыпе аддачы ствала. У канцы накату адбываецца выкіданне стрэлянай гільзы з каморы гарматы. Пры выхадзе з ладу поўаўтаматыкі у гармаце прадугледжаны рэжым ручнога зараджання73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.7. Пры стрэле з гарматы адбываецца ўзгаранне электракапсуля стрэлу. Узгаранне вырабляецца ад бартавой сеткі баявой машыны. Прадугледжана таксама выкарыстанне дадатковай крыніцы сілкавання ў выглядзе генератара-дублёра73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.8.

Ствол гарматы 2А28 — манаблок73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.9. Ствол ушрубаваны ў казённік, у якім усталяваны клінавая засаўка. Для ўтрымання засаўкі у адкрытым становішчы і выманні з каморы стрэляных гільзаў у казённіку ўсталяваныя выкідальнікі73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.17. Пры гэтым гільзы з дапамогай адсякальніка накіроўваюцца ў спецыяльны гільзазбіральнік73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.45. Для ажыццяўлення адкату гарматы падчас стрэлу і наступнага накату адкатных частак на 2А28 усталяваны гідранакатнік. Гідранакатнік складаецца з двух цыліндраў паміж якімі прапіхваецца вадкасць з дапамогай спецыяльнага поршня73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.41,43.

У наменклатуру боепрыпасаў уваходзяць стрэлы ПГ-9 (індэкс ГРАУ — 7П3) і стрэлы ОГ-15В (індэкс ГРАУ — 7П5). Стрэлы ПГ-9 складаюцца з дзвюх частак: гранаты з кумулятыўным зарадам і парахавога зарада. З дапамогай парахавога зарада граната выстрэльваецца з гарматы з хуткасцю 400 м/с, затым уключаецца рухавік гранаты, які разганяе яе да 665 м/с. Пры сутыкненні з цэллю граната прабівае браню накіраванай кумулятыўнай бруёйТэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі 73-мм гладкаствольнай гарматы 2А28, стар.8. Пры вышыні цэлі 2 метра далёкасць прамога стрэлу гранатай ПГ-9 складае 765 метраў, а максімальная далёкасць 1300 метраў. Для барацьбы з пяхотай праціўніка выкарыстоўваецца аскепкава-фугасны стрэл ОГ-15В з максімальнай далёкасцю 4400 метраў.

Куды ўсталёўвалася

ГАЗ-50 — савецкая даследчая колавая баявая машына пяхоты. Распрацавана ў Ніжнім Ноўгарадзе у канструктарскім бюро Горкаўскага Аўтамабільнага Заводу Аб'ект 19 — савецкая даследчая колава-гусенічная баявая машына пяхоты. Распрацавана ў г. Рубцоўску ў канструктарскім бюро Алтайскага трактарнага заводу (АТЗ) сумесна з У БТВ Аб'ект 609 — савецкая даследчая баявая машына пяхоты. Распрацавана ў г. Кургане у канструктарскім бюро Курганскага машынабудаўнічага заводу. Аб'ект 676 — савецкая баявая разведвальная машына БРМ-1К. Распрацавана ў ГСКБ-2 (галоўным спецыяльным канструктарскім бюро-2) на Чэлябінскам трактарным заводзе Аб'ект 765 — першая савецкая серыйная баявая машына пяхоты БМП-1. Распрацавана ў ГСКБ-2 (галоўным спецыяльным канструктарскім бюро-2) на Чэлябінскам трактарным заводзе Аб'ект 911 — савецкая даследчая колава-гусенічная баявая машына пяхоты. Распрацавана ў г. Валгаградзе ў канструктарскім бюро Валгаградскага трактарнага заводу (ВГТЗ) Аб'ект 911Б — савецкі даследчы плывучы лёгкі танк 1960-х гадоў. Аб'ект 914 — савецкая даследчая баявая машына пяхоты. Распрацавана ў г. Валгаградзе ў канструктарскім бюро Валгаградскага трактарнага заводу (ВГТЗ) Аб'ект 915 — першая савецкая серыйная баявая машына дэсанта БМД-1. Распрацавана ў г. Валгаградзе ў канструктарскім бюро Валгаградскага трактарнага заводу (ВГТЗ) Аб'ект 1200 — савецкая даследчая баявая машына пяхоты. Распрацавана ў г. Бранску ў канструктарскім бюро Бранскага Аўтамабільнага Заводу (БАЗ)

Мадыфікацыі

На базе гарматы 2А28 была распрацавана гармата 2А41 «Паланіца» з падоўжаным ствалом для ўсталёўкі ў даследчых баявых машынах пяхоты Аб'ект 768 і Аб'ект 681.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гранатамёты Катэгорыя:Савецкая артылерыя