Свя́та-Ану́фрыеўская царква́ — праваслаўны храм у аграгарадку Сялец (былая в. Ануфрыева Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Узведзена як уніяцкая пры даўнім праваслаўным (з XVII стагоддзя — грэка-каталіцкім) манастыры. Помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння.
Гісторыя
Царква ўваходзіла ў склад колішняга Свята-Ануфрыеўскага манастыра — аднаго са старажытных праваслаўных манастыроў Беларусі. Паводле адной з версій, ён быў утвораны ў XIV стагоддзі князем Юрыем Смаленскім, с.199. Згодна з царкоўным паданнем, манастырскім статутам 1828 годаМицько, І. Про початки Свято-Онуфріївського монастиря у Лаврові // Лавра: Часопис монахів Студитського уставу. — 1999. — Т. 6. — С. 29.Климов, С. Пустынский хронограф / Сергей Климов. — Могилев: Издательский Совет Могилевской Епархии, 2008. — 79 с.: цв. ил. — С. 23. і паведамленнем Міхаіла Без-КарніловічаБез-Корнилович, М. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии: с присовокуплением и других сведений к ней же относящихся / составлены Михаилос Осиповичем Без-Корниловичем. — Санкт-Петербург: в Типографии III Отделения собственной е. и. в. канцелярии, 1855. — , VIII, 355 с. — С. 184, прим. 1., кляштар заснаваў у 1407 годзе мсціслаўскі князь Лугвен Альгердавіч у глухім лесе, на месцы, дзе яго сыну Юрыю Лугвенавічу з’явіўся Святы Ануфрый і паказаў дарогу дахаты. Пазней Юрый прывёз з Афона абраз святога Ануфрыя, які разам з партрэтамі фундатараў манастыра Юрыя і яго жонкі Сафіі захоўваўся ў найстарэйшай пабудове комплекса — невялікай драўлянай Свята-Ануфрыеўскай царкве.
У 1453 годзе князь Юрый ахвяраваў манастыру тры вёскі, ягоны сын Іван таксама павялічыў валоданні манахаў, якім у пэўны час належалі 11 тысяч дзесяцін зямлі, 2 дзесяціны леса, 1000 сялян мужчынскага полу, 3 фальваркі, 7 вадзяных млыноў і бровар.
Адзін з друцкіх князёў, Багдан Друцкі-Азярэцкі, у XVI стагоддзі вырашыў стаць манахам і прыняць духоўны сан у Ануфрыеўскім кляштары. Жыгімонт Ваза падтрымаў князя і паабяцаў у выпадку прыняцця сана падарыць яму манастырскія валоданні. Але як толькі кароль падпісаў паперы аб перадачы зямель Друцкаму, той перадумаў станавіцца манахам. Жыгімонт Ваза вярнуў манастыр сабе.
У 1635 годзе вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза перадаў манастыр ордэну базыльянаў.
Па звестках сярэдзіны XVIII стагоддзя, усе будынкі ў Свята-Ануфрыеўскім манастыры былі драўлянымі. На той час кляштару належаў суседні фальварак, дзейнічала царкоўнапрыходская школа, дзе ў 1803 годзе на «манастырскай вопратцы і харчаванні» ўтрымлівалася 10 дзяцей, якіх вучылі рускай і польскай граматыцы і спевам. Служылі 8 манахаў. Філіяльных цэркваў манастыр не меў.
Да пачатку XIX стагоддзя манастыр кіраваўся архімандрытам, манастырская архімандрыя па багаццю даходаў саступала толькі Полацкай. Яго ігуменам лічыўся тытулаваны архіепіскап Смаленскі і Северскі.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай кляштар увайшоў у склад Расійскай імперыі, яго архімандрытам да 1803 года стаў Іраклій Лісоўскі, які адсюль фактычна кіраваў усімі ўніятамі былога Вялікага Княства Літоўскага. У апошняй чвэрці XVIII стагоддзя па яго ініцыятыве пачалося будаўніцтва новай цаглянай царквы, таксама ён змайстраваў гадзіннік для храма.
У 1809 годзе царкоўныя будынкі былі перададзены ваеннаму ведамству. Паводле інвентара 1817 года, у кляштары захоўваўся манастырскі архіў і была абсталявана бібліятэка, якая налічвала 302 кнігі, у тым ліку рукапісныя. Гэта былі працы па тэалогіі, філасофіі, гісторыі, праву.
Згодна з інвентаром 1823 года, у манастыры былі дзве царквы: старая драўляная з 5 алтарамі і новая. Новы мураваны храм быў канчаткова дабудаваны у 1825 годзе, і 25 жніўня таго ж года яго асвяцілі ў гонар Святога Ануфрыя. Пасля яго ўзвядзення старую царкву было вырашана не аднаўляць і на будучыню выкарыстоўваць як пахавальную капліцу «для далейшай кансервацыі парэшткаў там складзеных архіепіскапаў і многіх іншых знатных асоб». Галоўныя рэліквіі з яе — абразы Божай Маці, падараваны Лугвенам у 1407 годзе, і Святога Ануфрыя, былі перанесены ў новы будынак.
Новая царква разам з прымыкаючымі да яе карпусамі ўтваралі адзіны фасад, звернуты да двара манастыра. З іншага боку, насупраць царквы, двор замыкалі пастаўленыя ў адну лінію стайні і карэтная з размешчанай паміж імі крытай ўязной брамай. У браме з унутранага боку знаходзілася адмысловая дошка, на якую паводле статуту павінен быў запісаць сваё імя кожны манах, які выходзіў за межы манастыра.
У выніку паўстання 1830—31 гадоў, у 1836 годзе манастыр быў адабраны ў базыльянаў і зноў перароблены ў праваслаўны, аднак ён хутка спыніў сваё існаванне. Свята-Ануфрыеўская царква спачатку служыла вайсковым храмам для размешчанай тут , а пазней стала прыходскай і ў такім стане праіснавала да 1920-х гадоў. У пачатку XX стагоддзя ў царкве служыў настаяцелем протаіерэй Міхаіл Гашкевіч.
За савецкім часам манастырскі корпус быў пераабсталяваны пад школу, а царква — пад спартыўную залу. Значныя руйнаванні храм атрымаў падчас Другой сусветнай вайны і з таго часу больш не аднаўляўся. У 1950-х гадах улады разабралі металічны дах будынка, які знаходзіўся ў аварыйным стане.
У 2007 годзе царква была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. У 2018 годзе каля старой царквы быў пабудаваны невялікі драўляны храм, асвячоны ў лютым таго ж года ў гонар Святога Ануфрыя.
Архітэктура
Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму — барочнага класіцызму. Царква — выцягнутая па падоўжнай планіровачнай восі, узнятая на высокі руставаны цокаль пабудова, накрытая агульным двухсхільным дахам. Уяўляе з сабе аднанефавы храм з паўцыркульнай алтарнай апсідай і высокай пяціяруснай чатырохграннай вежай-званіцай пад маленькім шатром. Усе ярусы падзелены развітымі карнізамі і крапаваны вуглавымі пілястрамі. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і падвойнымі пілястрамі ў прасценках і па вуглах, апяразаны прафіляваным карнізам. У дэкоры выкарыстаны руставаныя лапаткі, падвойныя пілястры і калоны. Тры ўваходы ў храм размешчаны ў ніжнім ярусе вежы і вылучаны паўцыркульнымі парталамі. Аконныя праёмы фасадаў з лучковымі, на вежы — з паўцыркульнымі завяршэннямі, с.318.
Прастора малітоўнай залы перакрыта цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках і распалубках. У тоўшчы франтальнай фасаднай сцяны змешчана вітая лесвіца на хоры, якія падтрыманы 2 парамі калон. Каланадай вылучана і апсіда, с.53.
Справа ад царквы былі пабудаваны аднапавярховыя цагляныя манастырскія будынкі. У іх знаходзіліся цёплая царква Святога Мікалая (перабудавана ў школу), пакоі архімандрыта, канцылярыя, трапезная. Да нашых дзён правы корпус не захаваўся. З левага боку стаяў другі манастырскі корпус, які захаваўся часткова. Тут былі келлі, кухня і каморка, а таксама бібліятэка і архіў. У архіве знаходзілася кніга, у якой былі распісаны ўсе прывілеі, якія былі дадзены манастыру князямі.
Літаратура
— С. 52—53 — С. 318 Габрусь Т. В. Ануфрыеўская царква // — С. 198—199 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Варонін, В. Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: гістарычны партрэт / Васіль Варонін. — Мінск: Тэхналогія, 2010. — 63 с., л. каляр. іл. — ISBN 978-985-458-203-0.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Сялец (Мсціслаўскі раён) Катэгорыя:Базыльянскія манастыры Беларусі Катэгорыя:1825 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока