Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Бабічы (Клецкі раён). Размешчана на могілках. Помнік народнага дойлідства. Пабудавана ў 1863 г. з драўлянага брусаРДГА, ф.799, воп. 33, спр. 819, арк.114.. Да 1990-х гг. не дзейнічала.
Архітэктура Складаецца з двух прамавугольных ў плане рознавялікіх зрубаў малітоўнай залы і апсіды, якія аб'яднаны нешырокімі скошанымі гранямі сцен і агульным двухсхільным дахам. У месцы спалучэння аб'ёмаў дах мае плаўны пераход, што разам са скошанымі сценамі надае будынку прасторавую пластычнасць. Вільчык даху над уваходам завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з двухсхільнай на 2 слупах навіссю. Вуглавыя часткі зрубаў аформлены ў выглядзе пілонаў, якія абмяжоўваюць гарызантальна ашаляваныя фасады. Бакавыя фасады члянёны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. У інтэр'еры сцены атынкаваны, апсіда вылучана іканастасам простай работы.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
http://hram.by/churches/view/1028
Катэгорыя:Бабічы (Клецкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Клецкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі