Капліца Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Астрашыцкі Гарадок (Мінскі раён). Размешчана на могілках побач са Спаса-Праабражэнскай царквой. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва.

Архітэктура Квадратны зруб пераходзіць у апсіду трохсценак, над якім двухсхільны дах мае вальмавую форму. Вынас даху на галоўным фасадзе падтрыманы двума слупамі і завершаны чацверыковай званіцай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Святой Ганны Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Астрашыцкі Гарадок Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:1809 год у Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Мінскага раёна