Самуіл Якаўлевіч Маршак () — савецкі паэт, перакладчык; адзін з пачынальнікаў расійскай дзіцячай літаратуры.
Біяграфія У 1893 годзе сям’я пераехала ў Віцебск, у 1894 — у Пакроў, у 1895 — у Бахмут, у 1896 — у Майдан пад Астрагожскам і ў 1900 годзе ў Астрагожск. Вучыўся ў 1899—1906 гадах у Астрагожскай, 3-й Пецярбургскай і Ялцінскай гімназіях, у 1913—1914 гадах у Лонданскім універсітэце. У 1920 годзе арганізаваў у Краснадары адзін з першых расійскіх дзіцячых тэатраў. Друкаваўся з 1904 года.
Творчасць Пісаў вершы для дзяцей: «Казка пра неразумнае мышаня» (1923), «Вось які рассеяны» (1928), паэтычныя зборнікі «Дзеткі ў клетцы» (1923), «Рознакаляровая кніга» (1947), «Вершы для дзяцей» (1950). Аўтар аповесці ў вершах «Містэр Твістэр» (1933), «Апавядання пра невядомага героя» (1937), паэтычнай энцыклапедыі «Вясёлае падарожжа ад А да Я» (1952), п’ес-казак «Гора баяцца — шчасця не ўбачыць» (1922), «Церамок» (1941), «Дванаццаць месяцаў» (1943) і іншага. Яго творы адметныя блізкасцю да фальклору, непасрэднасцю, добрай казачнасцю, гумарам, гарэзлівасцю. Кнізе «Выбраная лірыка» (1962) уласцівы глыбіня пранікнення ў вечныя праблемы быцця, шчырасць, імкненне да гармоніі. У вайну ствараў сатырычныя вершы і подпісы да палітычных плакатаў. Аўтар кнігі ўспамінаў «У пачатку жыцця» (1962), зборніка артыкулаў пра літаратурнае майстэрства «Выхаванне словам» (1961) і іншых.
Майстар мастацкага перакладу: «Сонеты Шекспира в переводах С. Маршака» (1948), вершы Р. Бёрнса, У. Бленка, Дж. Радары, Дж. Кітса, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі і іншых. Падтрымліваў творчыя сувязі з Я. Коласам. На беларускую мову асобныя творы С. Маршака пераклалі А. Астрэйка, П. Броўка, В. Вітка, К. Кірэенка, М. Лужанін, М. Маляўка, У. Шахавец, А. Якімовіч і іншыя.
Прэміі і ўзнагароды Сталінская прэмія другой ступені (1942) за вершаваныя тэксты да плакатаў і карыкатур Сталінская прэмія другой ступені (1946) за п’есу-казку «Дванаццаць месяцаў» Сталінская прэмія другой ступені (1949) за пераклады санетаў Шэкспіра Сталінская прэмія першай ступені (1951) за зборнік «Вершы для дзяцей» Ленінская прэмія (1963) за кнігу «Избранная лирика» (1962) і кнігі для дзяцей: «Тихая сказка», «Большой карман», «Приключение в дороге», «Угомон», «От одного до десяти», «Вакса-клякса», «Кто колечко найдёт», «Весёлое путешествие от А до Я» два ордэны Леніна (31.01.1939; 02.11.1957) ордэн Айчыннай вайны I ступені (23.09.1945) ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (06.11.1947)
Выбраная бібліяграфія Собр. соч. Т. 1—8. — М., 1968—72. Собр. соч. Т. 1—4. — М., 1990. Надпись на часах: Эпиграммат. стихи. — М., 1987.
Беларускія пераклады Вайна з Дняпром. — Мн., 1934. Пошта. — Мн., 1937. Мы ваенныя. — Мн., 1941. Дванаццаць месяцаў. — Мн., 1947. Містэр Твістэр. — Мн., 1952 (2-е выд.). Круглы год. — Мн., 1953.
Крыніцы
Літаратура Шушкевіч С. Роздум над Дзвіною // Шушкевіч С. Выбр. тв. Мн., 1978. Т. 2.
Катэгорыя:Перакладчыкі з ідыш