Зеляну́ха — рака ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Серакаратнянка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 16 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Плошча вадазбору 60 км². Бярэ пачатак у паўночнай частцы возера Ардышэва, упадае ў Серакаратнянку прыкладна за 500 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Філёва. Асноўны прыток — Паграбёнка (упадае справа каля вёскі Рэчкі).
Літаратура — С. 356.
Спасылкі Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г.
Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы