Катэ́рка, Каце́рка — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пульва.
Даўжыня ракі 15 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 96 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Бардзёўка, вусце за 1 км на поўдзень ад вёскі Катэра. Каналізавана 7 км рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны Зарэчча. Каля вёскі Катэра на рацэ створана сажалка.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна