Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у горадзе Быхаве Магілёўскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Куйбышава, 2.
Гісторыя Царква ў гонар Святой Троіцы пабудавана з дрэва ў 1890—1899 гадах.
У савецкі час у храме знаходзіўся цудатворны абраз 1659 года «Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская», які дагэтуль захоўваўся ў Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры.
25 ліпеня 2010 года абраз быў урачыста перанесены са Свята-Троіцкай царквы ў Быхаве ў адноўлены Свята-Узнясенскі манастыр.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Архітэктурна вырашана падоўжна-восевай крыжова-купальнай кампазіцыяй з пяціграннай апсідай і бакавымі прыдзеламі. Прытвор і бабінец аб’яднаны ў адзіны прамавугольны аб’ём, завершаны ад франтальнага фасада двух’яруснай васьмерыковай званіцай з самкнутым гранёным купалам. Такім жа купалам з макаўкай завершаны васьмігранны светлавы барабан над сяродкрыжжам. Тры ўваходы ў храм аформлены двухслуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, апярэзаны простым карнізам. У інтэр’еры сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем на ветразях.
Літаратура — С. 98
— С. 132 Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. — Мн., 1998. — С. 36. Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Быхава Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Быхаўскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Бабруйскай епархіі Катэгорыя:1899 год у Беларусі