Іван Леапольдавіч Лысакоўскі () — савецкі разведчык, генерал-маёр (1971), беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні КДБ БССР (1966—1979).
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1921 г. у в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
Скончыў 10 класаў школыhttp://old.talka.info/stalka.html . У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, аднак у тым жа годзе быў прызваны ў армію. У РСЧА: з 1939 Службу пачаў у Манголіі, кіроўцам. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — у дзеючай арміі. Дэмабілізаваны ў 1946 г. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску, працаваў загадчыкам бібліятэкай.
У органах дзяржбяспекі з мая 1947 г. Працаваў у падраздзяленнях па барацьбе з бандытызмам МУС — МГБ Беларускай ССР, з 1954 г. — у 2-м (контрразведка), затым у 1-м (разведка) Кіраваннях КДБ пры СМ Беларускай ССР. Выязджаў у замежкамандыроўкі ў ЗША, ГДР, Польшчу, Бельгію, Японію (1975 г.). Займаў пасады: Начальнік 1-га Упраўлення (разведка) КДБ пры СМ Беларускай ССР.
Намеснік старшыні КДБ пры СМ Беларускай ССР (1966—1976); 1-й намеснік старшыні КДБ пры СМ Беларускай ССР (1976—1979); Начальнік Вышэйшых курсаў КДБ у Мінску (1979—1988 г.).
З 1988 года ў адстаўцы.
Званні: Генерал-маёр (1971 г.); узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі», 22 медалі.
Спасылкі
Лысакоўскі Іван Леапольдавіч КДБ Беларускай ССР Беларускае тэлебачэнне: КДБ 92 года. http://belniva.sb.by/tolko-v-bn-/article/snyat-s-dovolstviya-inostrannykh-spetssluzhb-i-obezvredit-.html CTV.by/ Иван Лысаковский, советский разведчик: В Японии работали под прикрытием гидов-переводчиков Генералы КДБ СССР
Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Начальнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь