Дзмітрый Ігнаценка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лясгаса».
Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года гуляў за дубль. 13 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля» ў матчы супраць «Нафтана», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. У канцы сезона стаў трывала выходзіць у стартавым складзе гомельскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем».
Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, а з мая замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы гамяльчан. У верасні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі, аднак з-за траўмы амаль не з’яўляўся на полі, а сезон 2017 увогуле поўнасцю прапусціў. Толькі ў ліпені 2018 года зноў стаў з’яўляцца ў складзе. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну». У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель». Сезон 2019 пачынаў у дублі «Гомеля», пазней стаў прыцягвацца да асноўнай каманды.
У снежні 2019 года, пасля таго як «Гомель» чарговы раз выбыў у Першую лігу, падпісаў кантракт з «Гарадзеяй». У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2021 года перайшоў у мазырскую «Славію». Большую частку сезона 2021 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам. У 2022 годзе быў іграком ратацыі. Па заканчэнні сезона пакінуў «Славію» і з-за траўм завяршыў прафесійную кар’еру.
У ліпені 2023 года ў якасці аматара далучыўся да гомельскага «Лясгаса» з Другой лігі.
Міжнародная кар’ера Гуляў за зборную Беларусі да 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (0:1). Усяго правёў 13 матчаў за зборную, у асноўным на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Гомель 7 0 2013 дубль Гомель 26 2 2014 Д1 Гомель 10 1 2015 Д1 Гомель 13 0 2016 Д2 Гомель 3 0 2017 Д1 Гомель 0 0 2018 (1) дубль Гомель 1 0 2018 (2) Д2 Белшына 10 0 2019 Д1 Гомель 9 0 2020 Д1 Гарадзея 22 1 2021 Д1 Славія 2 0 2022 Д1 Славія 11 1 2023 (2) Д3 Лясгас 5 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Лясгас Гомель