Тыямі́н, вітамін B — водарастваральны вітамін з групы B, CHNOS.

Апісанне Вылучаны ў 1931 годзе нямецкім хімікам В. Віндаўсам, сінтэзаваны ў 1936 годзе амерыканскім хімікам Р. Уільямсам.

Існуе ў выглядзе солей (тыямінбрамід, тыямінхларыд і тыямінанітрат). Солі тыяміну добра раствараюцца ў вадзе, дрэнна ў спіртах, не раствараюцца ў эфіры, хлараформе, ацэтоне і бензоле. У кіслым асяроддзі тыямін устойлівы да награванню і ўздзеянню акісляльнікаў.

У прыродзе Тыямін шырока распаўсюджаны ў жывой прыродзе, сінтэзуецца раслінамі і некаторымі мікраарганізмамі. У арганізмах жывёл і чалавека тыямін не сінтэзуецца. Яны атрымліваюць тыямін разам з ежай. Найбольш значнымі крыніцамі тыяміну з’яўляюцца бабовыя і зерневыя расліны, дрожджы. Малако і малочныя прадукты, а таксама гародніна, бедныя на тыямін.

Выкарыстанне Недахоп тыяміну ў арганізме вядзе да паталагічных змен у нервовай, і сардэчна-сасудзістай сістэмах, да хваробы беры-беры. У медыцыне выкарыстоўваюцца тыямін і яго фосфарныя эфіры і дысульфідныя вытворныя.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру Тиамин // Энцыклапедыя Кругасвет

Катэгорыя:Каферменты Катэгорыя:Вітаміны групы B Катэгорыя:Вітаміны і вітамінападобныя сродкі Катэгорыя:Вітаміны