Стэла цара Ур-Наму — прамавугольная двухбаковая пліта з белага вапняку (1,5 х 3 м), выкананая ў часы кіравання, і яму прысвечаная, шумерскага цара Ур-Наму (2113—2096 да н.э.).

Апісанне Захаваліся толькі фрагменты, на якіх высечаны ў нізкім рэльефе парадкова размешчаныя кампазіцыі. Муляры з кошыкамі, поўнымі цэглы падымаюцца адзін за адным па лесвіцы, прыстаўленай да сцяны. Сам цар Ур-Наму ў суправаджэнні жраца ідзе на ўрачыстую закладку «дому бажаства» — зікурата: на плячы яго матыка будаўніка — сімвал яго прыніжанага адданага служэння багамПериод III династии Ура. (около 2112—1997 гг. до н.э.).

Выяўленчае апавяданне разгортваецца паслядоўна знізу ўверх, падводзячы да ўсё важнейшых сцэн. На верхніх паясах цар, які здзяйсняе ўзліванні на ахвярнікі, чатыры разы намаляваны перад вярхоўным богам і багіняй. Божаствы ж працягваюць яму сімвалы ўлады — жазло і кольца, магчыма, скручаную вяроўку і меру даўжыні. Сонечны дыск і маладзік, якія як бы дадаткова асвятляюць дзеянне цара, выразаны на самай верхняй, паўкруглай частцы стэлы.

Спасылкі Jeanny Vorys Canby, A Monumental Puzzle - Reconstructing the Ur-Nammu Stela, Expedition 29/1 (1987), s. 54-64.

Катэгорыя:Мастацтва Шумера Катэгорыя:Ур Катэгорыя:Стэлы