Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму.
Гісторыя Пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX ст., у 1902 годзе рэстаўрыраваны і павялічаны.
Архітэктура
Касцёл мураваны, аднанефны, крыжовы ў плане з прамавугольнай апсідай і развітым трансептам, накрыты двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад вылучаны порцікам з чатырма трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Над парталам галоўнага ўваходу паўкруглае акно, паміж бакавымі парамі калон неглыбокія конхавыя нішы. Тарцы трансепту вырашаныя ў выглядзе двухкалонных порцікаў. Сцены бакавых фасадаў з прамавугольнымі вокнамі.
З паўднёвага захаду ад касцёлу размешчаная званіца, пабудаваная ў XIX ст. з дрэва.
Касцёл і званіца дзейнічаюць.
Інтэр’ер
У інтэр'еры сцены раскрапаваныя пілястрамі з пазалочанымі карынфскімі капітэлямі. Аконныя праёмы ўпрыгожваюць каляровыя вітражы. Алтар дэкарыраваны пазалочанай драўлянай разьбой. Высокія хоры з арганм абапіраюцца на два шматгранныя слупы. Насценная размалёўка на евангельскія сюжэты ўключае раслінны арнамент. Амбон выкананы ў стылі ракако ў выглядзе чашы (разьба, пазалота), якую падрымлівае птушка.
Літаратура «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Мядзельскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Шэметава (вёска, Мядзельскі раён)