«Гісторыя цацак» (, МФА: ) — серыя поўнаметражных анімацыйных фільмаў, створаных з выкарыстаннем CGI-графікі. Ідэя мультфільмаў належыць студыі Pixar, дыстрыб’ютарам выступіла Walt Disney Pictures. Паводле сюжэту серыі, цацкі — адушаўлёныя істоты, якія хаваюць ад людзей сваё поўнае прыгод жыццё. Рэжысёрам першых двух фільмаў стаў Джон Ласетэр, стварэннем трэцяй часткі кіраваў Лі Анкрыч. На 2019 год франшыза складаецца з чатырох анімацыйных фільмаў; на іх аснове было выпушчана некалькі спін-офаў і відэагульняў.

Серыя атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў. «Гісторыя цацак» была адзначана за тэхнічныя інавацыі ў анімацыі і дасціпны сцэнарый. У наш час лічыцца адным з найвялікшых і найбольш рэвалюцыйных фільмаў у гісторыі анімацыі. «Гісторыя цацак 2» таксама атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў, якія адзначылі «ашаламляльную анімацыю, якая імгненна робіць фільм класікай». «Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі» набыла ўсеагульнае прызнанне крытыкаў, якія назвалі яе «лепшым анімацыйным фільмам».

Анімацыйныя фільмы серыі «Гісторыя цацак» атрымалі мноства ўзнагарод і намінацый, сярод якіх «Оскар», «Эні», «Залаты глобус», «Грэмі», «BAFTA» і «Kids’ Choice Awards».

Серыя фільмаў Фільм Рэжысёр Сцэнарыст(ы) Прадзюсар(ы)Гісторыя цацак (1995) Джон Ласетэр Джос Уідан, Эндру Стэнтан, Джоэль Коэн, Алек Сокалаў Ральф Гугенхайм, Боні АрнальдГісторыя цацак 2 (1999) Эндру Стэнтан, Крыс Уэб Элен Плоткін, Карэн Роберт ДжэксанГісторыя цацак: Вялікія ўцёкі (2010) Лі Анкрыч Майкл Арнт Дарла АндэрсанГісторыя цацак 4 (2019) Джош Кулі Стэфані Фолсам Ёнас Рывера

Гісторыя цацак (1995)

Прэм’ера першага фільма серыі адбылася 22 лістапада 1995 года ў Галівудзе, Каліфорнія. Таксама «Гісторыя цацак» была паказана па-за конкурсам на Берлінскім кінафестывалі ў 1996 годзе. Гэта быў першы поўнаметражны мультфільм, створаны з дапамогай CGI-графікі. Па сюжэце, хлопчыку Эндзі на дзень нараджэння падарылі новую цацку — касманаўта База Лайтэра, які лічыць сябе сапраўдным касманаўтам. Вудзі, цацка-каўбой, прыраўнаваў новага сябра хлопчыка і выкінуў Лайтэра з акна. Пазней, раскаяўшыся ў сваіх дзеяннях, Вудзі вырашыў выратаваць База, які патрапіў у рукі суседа Эндзі, Сіда Філіпса, які забаўляўся разломліваннем цацак. Акрамя таго, Баз выпадкова даведаўся, што ён «усяго толькі цацка», і ўпаў у дэпрэсію. Вудзі ўдаецца выцягнуць База з дэпрэсіі, разам яны збягаюць ад Сіда і вяртаюцца да Эндзі. Мультфільм стаў фінансава паспяховым, сабраўшы ў сусветным пракаце больш за 360 мільёнаў долараў. Поспех «Гісторыі цацак», які акупіў выдаткі на вытворчасць у першы ж уік-энд, спрыяў хуткаму ўзняццю коштаў на акцыі студыі Pixar, з 22 да 49 долараў за штуку, што прынесла кампаніі 1,2 мільярда долараў.

Гісторыя цацак 2 (1999)

«Гісторыя цацак 2», другая частка франшызы, выйшла ў пракат 24 лістапада 1999 года. Першапачаткова мультфільм не быў прызначаны для паказу ў кінатэатрах, бо гэта быў усяго толькі 60-хвілінны сіквел першай часткі для прамога распаўсюджвання на відэа. Аднак кіраўніцтва Walt Disney Pictures прыняло рашэнне дапрацаваць першапачатковую версію «Гісторыі цацак 2» да паўнавартаснай карціны. Па сюжэце Вудзі аказваецца досыць каштоўнай цацкай, і яго выкрадае дасведчаны ў гэтым чалавек, які збіраецца прадаць Вудзі калекцыянеру ў Японіі. Баз і некалькі іншых цацак адпраўляюцца на дапамогу Вудзі. Разам з ім яны ратуюць дзве іншыя цацкі, якія ў свой час пастаўляліся разам з Вудзі. У сусветным пракаце па касавых зборах другая частка перасягнула свайго папярэдніка, зарабіўшы 480 мільёнаў. У кастрычніку 2009 года першыя дзве часткі серыі выйшлі ў фармаце 3D.

Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі (2010)

Трэцяя частка серыі выйшла ў пракат праз адзінаццаць гадоў, 18 чэрвеня 2010 года. Замест Джона Ласетэра рэжысёрам стаў Лі Анкрич, які з’яўляўся выканаўчым прадзюсарам першых двух мультфільмаў. Па сюжэце, Эндзі вырас і з’ехаў у каледж, а яго цацкі выпадкова патрапілі ў дзіцячы сад. Высветлілася, што дзеці ў гэтым садзе падзяляюцца на дзве групы: тыя, што добра абыходзяцца з цацкамі, і тыя, што абыходзяцца дрэнна. Таксама яны сутыкнуліся з групоўкай цацак, якія спрабавалі рабіць так, каб з імі гулялі толькі добрыя дзеці, а дрэнныя б гулялі з усімі іншымі цацкамі. Цацкі Эндзі вырашаюцца бегчы; у выніку ім удаецца зрынуць лідара групоўкі, застацца ў дзіцячым садзе і знайсці баланс паміж гульнямі з добрымі і дрэннымі дзецьмі. У жніўні 2010 года, праз два месяцы пасля выхаду ў пракат, зборы мультфільма перавысілі даход «Шрэка 2», зрабіўшы яго самым касавым праектам студыі Pixar. Станам на 2012 год, «Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі» з’яўляецца самым касавым мультфільмам у гісторыі кінематографа.

Гісторыя цацак 4 (2019)

Па сюжэце, з таго часу, як Эндзі паступіў у каледж, цацкі пасяліліся ў доме сваёй новай гаспадыні Боні. У свой першы дзень у школе Боні змайстравала сабе з адходаў новую цацку Вілкінс. Гэта паклала пачатак чарадзе падарожжаў з пагонямі, знаёмстваў з новымі цацкамі, сустрэчам з некаторымі са старых сяброў, і нават рамантычнай гісторыі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Камп’ютарныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы