Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна.
Гісторыя
Пабудаваная ў 1846—1851 гадах па фундацыі Вітгенштэйнаў. У 1908 годзе перабудаваная (з захаду прыбудаваная трох'ярусная званіца з шатровым дахам).
Помнік драўлянага дойлідства. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура Трохзрубны развіты па падоўжнай восі будынак з прамавугольным у плане бабінцам, квадратным цэнтральным аб'ёмам, завершаным васьмерыком на ветразях і пяціграннай апсідай. Апсіда накрытая вальмавым, бабінец — двухсхільным дахамі, над цэнтральным аб'ёмам — дах складанай формы, які ўтварае на чатырох фасадах трохвугольныя шчыты і завершаны дэкаратыўным пяцігалоўем. Звонку сцены ашаляваныя, прарэзаныя высокімі арачнымі (у цэнтры васьмерыка спаранымі) праёмамі. Галоўны і два бакавыя фасады акцэнтуюць уваходы з захаду ганкамі на парных разных слупах. У кампазіцыйным рашэнні царквы адчуваецца ўплыў паўночна-рускага драўлянага дойлідства.
Інтэр'ер
У інтэр'еры пануе цэнтральная двухсветлавая падкупальная прастора храма, абмежаваная паруснай драўлянай канструкцыяй. Апсіда аддзелена разным пазалочаным іканастасам. Абразы: «Маці Божая Адзігітрыя» (18 ст.), «Пакроў Маці Божай», фератрон «Георгій Перамоганосец» і «Пакроў Маці Божай» (усе пачатку 19 ст.), драўляная скульптура «Укрыжаванне» (19 ст.).
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Вялікія Чучавічы Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1851 год у Беларусі