Гро́зава або Грозаў. Сустракаецца таксама варыянт Гро́заў, м. ((, ) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Вужанка. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета. Насельніцтва 427 чал. (2010). Знаходзіцца за 18 км ад Капыля, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; на аўтамабільнай дарозе Узда — Старыца.

Назва Тапонім «Грозаў» утварыўся ад імя Гроза. Традыцыйная назва за савецкім часам была зменена на Грозава.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Грозаў упамінаецца ў першай палове XVI стагоддзя як вёска Слуцкага княства, уладанне Алелькавічаў. У 1538 годзе зямля Грозаўская падаравана Жыгімонтам Старым П. Корбуту «…за верныя і жыглівыя яго паслугі».

У 1582 годзе існавалі аднайменныя сяло, фальварак і шляхецкая ўласнасць. У другой палове XVI — першай палове XVII стагоддзяў мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Валадковічаў. У 1600 годзе існаваў старажытны праваслаўны храм — Мікалаеўскі мужчынскі манастыр. У 1639 годзе памешчык Новагародскага павета Р. Валадковіч ахвяраваў манастыру некалькі маёнткаў. Фундушы храму давала і падстоліна Горват (1748).

У першай трэці XVII стагоддзя Валадковічы заснавалі тут яшчэ адзін мужчынскі прыстанак у імя Яна Багаслова (скасаваны ў 1860 годзе, далучаны да Слуцкага Троіцкага манастыра)

Паводле інвентара 1650 года, існавалі аднайменныя двор (4 жылыя дамы і 5 гаспадарчых пабудоў) і фальварак, былі бровар, млын і гумно.

У другой палове XVII стагоддзя Грозаў перайшоў да Радзівілаў. На 1690 год тут было 66 двароў. У XVIII стагоддзі Грозаў знаходзіўся ва ўладанні Незабытоўскіх, за якімі атрымаў статус мястэчка. У 1791 годзе мясцовасць увайшла ў склад Случарэцкага павета.

Расійская імперыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Грозаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

У пачатку XIX стагоддзя Грозавам валодаў Сарвацый Станіслаў Антон Горват, якому належаў родавы маёнтак Бабоўня.

На 1800 год тут было 30 двароў, дзейнічалі 2 драўляныя манастыры (Яна Багаслова з царквой Успення Багародзіцы і Святога Мікалая з аднайменнай царквой) і капліца, працавалі карчма і млын, праводзіліся рэгулярныя кірмашы і штотыднёвыя таргі.

Паводле рэвізіі 1833 года маёнтак Грозава — уласнасць І. Мержыеўскага, 37 цяглых двароў, 427 душ.

Паводле інвентару Грозава 1845 г., у мястэчку было 19 сялянскіх двароў (52 мужчынскіх, 45 жаночых), якія мелі 4 моргі 140 прэнтаў пляцавай зямлі, памеры надзелаў розніліся: 100, 80, 60 і менш прэнтаў. Грозаўцы паншчыны не выконвалі, а плацілі чынш, неслі натуральную дарожную павіннасць і старажоўшчыну С. 172..

Павел Шпілеўскі ў «Падарожжы па Палессі і Беларускаму краю» (1853—1855) пакінуў наступнае апісанне Грозава: Грозаў досыць ахайны: тут ёсць некалькі невялікіх лавак, вельмі прыстойных будынкаў і пастаялых двароў… Як і ўсялякае беларускае мястэчка, Грозаў напоўнены жыдамі, якія, праўда, жывуць на асобнай вуліцы і не маюць права сяліцца каля манастыраШпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. Минск: Беларусь, 2004. С. 229..

У сярэдзіне XIX стагоддзя уласнікам быў Севярын Мержыеўскі, які служыў міравым пасярэднікам. Падчас паўстання западозраны ў палітычнай недабранадзейнасці і высланы адміністрацыйным парадкам пад нагляд паліцыі ў Пензенскую губернію. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10.12.1865 падлягала абавязковаму продажуМатвейчык Дзмітрый. Удзельнікі паўстання 1863-64 гадоў: біяграфічны слоўнік. Мінск: Беларусь, 2016. С. 381..

10 лістапада 1867 года Грозава набывае Людвіг Вітгенштэйн, муж Стэфаніі Радзівіл. Наступным уласнікам становіцца іх зяць Хлодвіг Гагенлоэ-Шылінгфурст. Набыты маёнтак быў аддадзены Вітгенштэйнамі ў арэнду Каралю Каліноўскаму (зяцю Севярына Мержыеўскага і брату святога Рафала Каліноўскага), які пасяліўся ў суседнім Гразаўку. У Грозаве ж у 1868 годзе ён пасяліў свайго бацьку Андрэя, былога дырэктара Шляхецкага Інстытута ў Вільні, у трэцім шлюбе жанатага з Сафіяй Путкамер, дачцэ Марыі Верашчакі. Доўгі час Грозава было цэнтрам жыцця сям’і Каліноўскіх, крэўных Мержыеўскім, хоць фармальна ім не належалаHrozów, [w:] Roman Aftanazy, Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, wyd. drugie przejrzane i uzupełnione, t. 2: Województwa brzesko-litewskie, nowogrodzkie, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 217—219. Андрэй (пам. 1878) і Караль (пам. 1886) Каліноўскія пахаваныя на могілках у ГрозавеGil Czesław. Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienia o św. Rafale Kalinowskim. Bielsko-Biała: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2013..

У 1864 годзе ў Грозаве адкрыта народнае вучылішча.

На 1870 год — 99 двароў, 376 жыхароў, 3 праваслаўныя царквы, касцёл, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы. Гандлёвымі шляхамі Грозаў злучаўся з мястэчкамі Капыль, Бабоўня, Новы Свержань і горадам Нясвіж. На 1886 год — 3 праваслаўныя царквы, валасная ўправа, бровар, 3 заезныя двары, 11 крамаў, народнае вучылішча, 2 яўрэйскія школы. Згодна з вынікамі перапісу (1897), у Грозаве было 150 двароў, царква, капліца, пошта, народнае вучылішча, 24 крамы, ганчарны завод, 2 карчмы. У пачатку XX стагоддзя 177 двароў.

На 1905 год маем наступнае апісанне:Мястэчка Грозаў знаходзіцца пры рацэ Вужанка на даволі высокім месцы і мае некалькі прыстойных будынкаў… У Грозаве дзве праваслаўныя цэрквы, праваслаўны манастыр, касцёл, два яўрэйскія малітоўныя дамы, сельская школа, крамы і бровар. У захаваных актах згадваецца завяшчанне падстоліны Горватавай ад 1748 года, у якім гаворыцца аб двух цэрквах у Грозаве — Мікалаеўскай і Ірынінскай і манастыры. Абедзве гэтыя цэрквы існуюць і ў наш час, а манастыр невялікі, але ўсё ў ім добра і вытанчана…У 1912 годзе працавалі 2-класнае сельскае і 1-класнае народнае вучылішчы. На 1917 год — 188 двароў, вінакурны і медаварны заводы.

Найноўшы час У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года мястэчка занялі нямецкія войскі, у жніўні 1919 года — ліпені 1920 года і ў кастрычніку — лістападзе 1920 года — польскае войска.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Грозаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў лістападзе 1920 года ў Слуцку і мястэчку Семежава з беларускай міліцыі Слуцкага павета сфарміраваўся Грозаўскі полк. Да здушэння паўстання бальшавікамі (4 снежня 1920 года) улада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР.

На 1921 год у Грозаве працавалі спажывецкая таварыства, фельчарскі пункт, 2 школы, вінзавод; на 1923 год — 7-гадовая і яўрэйская школы, хата-чытальня, фельчар, 6 рамеснікаў (шаўцы, краўцы, кавалі). 20 жніўня 1924 года Грозава стала цэнтрам сельсавета Грэскага раёна, на гэты час тут было 182 двары. 8 ліпеня 1931 года мястэчка ўвайшло ў склад Капыльскага раёна (з 12 лютага 1935 года да 17 снежня 1956 года зноў у Грэскім раёне). У 1930-я гады ў Грозаве працавалі калгас «Інтэрнацыянал», кавальская, шавецкая, шапачная, прамысловая майстэрні, малаказавод, нафтавы млын, сукнавальня, крупадзёрка, салатопня. 27 верасня 1938 года статус паселішча панізілі да вёскі.

У Другую сусветную вайну з 29 чэрвеня 1941 года да 1 ліпеня 1944 года Грозава знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У гета пасёлка Грозава з лета па лістапад 1941 года былі зняволены мясцовыя яўрэі, затым яны пераведзены ў гета ў Канюхах і пазней забітыя.

На 1971 год у Грозаве было 189 двароў, на 1997 год — 197 гаспадарак, машынны двор, ветэрынарны пункт, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, пошта, камбінат побытавага абслугоўвання насельніцтва, 5 крамаў. У 2000-я гады Грозава атрымала афіцыйны статус аграгарадка. На 2007 год — 167 гаспадарак, на 2010 год — 159.

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1763 год — 267 чал. XIX стагоддзе: 1800 год — 166 чал.; 1845 год — 97 чал.; 1870 год — 376 чал.; 1886 год — 156 чал.; 1897 год — 861 чал. у мястэчку Грозаў, 41 чал. у маёнтку Грозаў XX стагоддзе: 1901 год — 1032 чал.; 1917 год — 1194 чал.; 1924 год — 1007 чал.; 1960 год — 656 чал.; 1971 год — 587 чал.; 1992 год — 498 чал.; 1997 год — 481 чал. XXI стагоддзе: 2007 год — 428 чал.; 2010 год — 427 чал.

Інфраструктура У Грозаве працуюць школа, дашкольная ўстанова, бальніца, 2 бібліятэкі, дом культуры, пошта.

Славутасці

Вінакурня (пачатак XX стагоддзя). Гандлёвыя рады (другая палова XIX стагоддзя). Касцёл у Гонар Зняцця Збаўцы з Крыжа (1802; цяпер клуб). Могілкі яўрэйскія. Палац Мержыеўскіх (другая палова XVIII стагоддзя). Дуб-волат — былы батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Узрост каля 200 гадоў. На колішняй плошчы Рынак, каля будынка былога касцёла пастаўлены мемарыяльны крыж у гонар абаронцаў незалежнасці Беларусі.

Страчаная спадчына Манастыр Святога Яна Багаслова Царква Святога Мікалая

Вядомыя асобы Ісаак Рэйнгольд Дзмітрый Сабалеўскі — дзеяч беларускага руху 1917—1918 гадоў Барыс Уладзіміравіч Фінкельштэйн (нар. 1910) — савецкі матэматык.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства