Ле́пельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1793—1923 гадах. У 1793-96 гадах уваходзіў у склад Полацкай, у 1802—1923 гадах — Віцебскай губерні. Самы паўднёвы павет Віцебскай губерні. Цэнтр — горад Лепель.
Гісторыя Утвораны ў 1793 г. на частцы тэрыторыі Полацкага ваяводства ВКЛ, далучанай да Расійскай імперыі ў выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Першапачакова ўваходзіў у склад Полацкага намесніцтва.
У 1796 г. Лепельскі павет быў далучаны да Полацкага павета, а пасля ў 1802 г. быў адноўлены у складзе Віцебскай губерні. У 1923 г. быў перайменаваны ў Бачэйкаўскі павет. У выніку скасавання Віцебскай губерні ў сакавіку 1924 г. быў перададзены пад прамое падпарадкаванне Беларускай ССР. Канчаткова скасаваны ў ліпені 1924 г.
Насельніцтва
На тэрыторыі павета знаходзілася больш 330 маёнткаў, 14 мястэчак.
Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 156,7 тыс. чал.Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на "Демоскоп Weekly" У тым ліку беларусаў - 82,0%, яўрэяў - 11,6%, палякаў - 4,0%, рускіх - 1,7%. У павятовым горадзе Лепелі пражывала 6284 чал.
Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 27 валасцей.
Вядомыя асобы Канстанцін Абазоўскі (1919—1944) — лётчык, Герой Савецкага Саюза. Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816—1884) — беларускі паэт, фалькларыст, драматург, публіцыст. Антон Грыневіч (1877—1937) — беларускі фалькларыст, выдавец, педагог. Леў Даватар (1903—1941) — савецкі военачальнік, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. Сяргей Знаёмы (1909—1944) — беларускі журналіст, празаік, паэт. Аляксандр Пшчолка (1869—1943) — беларускі празаік, публіцыст, этнограф. Аляксандр Семянтоўскі-Курыла (1821-1893) — беларускі і ўкраінскі гісторык. Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1859—1934) — дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец. Саламон Юдовін (1894—1954) — расійска-яўрэйскі і савецкі графік, мастак, этнограф.
Літаратура
Спасылкі Старыя карты Лепельскага павета на сайце "Литера Ру" Мапа Лепельскага павета (1820) на Radzima.net Праваслаўныя цэрквы Лепельскага павета на сайце Згуртавання Беларускай Шляхты Рымска-Каталіцкія касцёлы Лепельскага павета на сайце Згуртавання Беларускай Шляхты
Катэгорыя:Паветы Віцебскай губерні Катэгорыя:Паветы Полацкай губерні Катэгорыя:Лепель