Таварыства «Зялёная сетка» — аб’яднанне грамадскіх экалагічных арганізацый, экспертаў і актывістаў Беларусі.
Рэалізуе сваю місію праз партнёрства грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў, асветніцкую дзейнасць, узаемадзеянне з дзяржаўнымі, камерцыйнымі, навукова-даследчымі, рэлігійнымі і грамадскімі арганізацыямі, правядзенне грамадскіх кампаній, удзел у міжнародных прыродаахоўных працэсах і мерапрыемствах.
Заснаванне і мэты таварыства Таварыства «Зялёная сетка» было заснавана 6 лістапада 2007 года і аб’яднала буйныя беларускія грамадскія экаарганізацыі і ініцыятывы, экспертаў і актывістаўhttp://greenbelarus.info/green/about.
Стратэгічныя кірункі працы таварыства: Абарона прыроды і садзейнічанне яе ўзнаўленню. Прасоўванне ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна істотных рашэнняў. Развіццё грамадскага зялёнага руху ў Беларусі і рэгіёне УЕКЦА (Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі).
Дзейнасць «Зялёнай сеткі» абапіраецца на Хартыю Зямлі, прынцыпы устойлівага развіцця, справядлівасці, празрыстасці, дэмакратычнага ўдзелу, павагі да правоў чалавека і гендэрнай роўнасці. Арганізацыя супрацоўнічае з органамі грамадскага кіравання, акадэмічнай супольнасцю, грамадзянскай супольнасцю і бізнэсам.
Мэтай таварыства з’яўляецца вырашэнне канкрэтных экалагічных праблем Беларусі і паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя ў цэлым.
На пачатак 2015 года ў «Зялёную сетку» ўваходзілі 44 члены: 12 экалагічных арганізацый і 32 індывідуальных ўдзельнікіТаварышы «Зялёнай сеткі». Арганізацыі і актывісты таварыства працуюць у Мінску, Гродне, Гомелі, Баранавічах, Брэсце і іншых гарадах Беларусі. У 2018 годзе таварыства налічвала 19 арганізацый і 41 індывідуальных удзельнікаў.
Дзейнасць таварыства Інфармацыйная пляцоўка (сайт) «Беларускі Зялёны Партал»; Экалагічныя акцыі: «Гадзіна Зямлі», «Зробім!» , «Дзень без аўтамабіля», «Тыдзень мабільнасці», «Клімат, застанься!», «Дзень без пакупак» і інш. Школа экалагічнага актывіста ; Грамадская экалагічная інспекцыя «Зялёны дазор»; Кампанія ў абарону беларускіх балот; Кампанія па захаванні клімату; Кампанія па абароне гарадскіх насаджэнняў «Гарадскі ляснічы» ; Кампанiя «Выратуем прыпяцкія дубровы!»; Кампанія супраць сезонных выпальванняў травы; Прававая экалагічная служба; Школа экаюрыста .
Міжнароднае супрацоўніцтва «Зялёная сетка» з’яўляецца ўдзельнікам Усходняга партнёрства (ФГС УП) і Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП, а таксама шэрагу міжнародных экалагічных сетак: Climate Action Network, Global Action Plan і іншых.
Інфармацыйны партал З 2007 года інфармацыйным інтэрнэт-рэсурсам таварыства з’яўляецца сайт «Беларускі Зялёны Партал», дзе акамулююцца актуальныя экалагічныя навіны Беларусі і ўсяго свету. Сайт з’яўляецца таксама пляцоўкай для камунікацыі — абмену інфармацыі, ідэй і экспертных меркаванняў. Таварыства «Зялёная сетка» працуе над стварэннем некамерцыйных экалагічных пляцовак у розных рэгіёнах Беларусі. Так, у лістападзе 2014 года запрацаваў «Зялёны партал Гродзенскай вобласці». Таксама свае рэдакцыі партала ёсць ў Бярэсці, Віцебску і Гомелі.
У цяперашні час доступ да рэсурсу «Беларускі Зялёны Партал» у Рэспубліцы Беларусь абмежаваны на падставе пункта 11 Палажэння аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх састаўных частак), размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Гл. таксама Зялёная прэмія
Крыніцы
Спасылкі Беларускі Зялёны Партал // greenbelarus.info Зялёны партал Гродзеншчыны // grodno.greenbelarus.info Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» // ngo.by
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Экалогія ў Беларусі Катэгорыя:Экалагічныя арганізацыі