Benson & Hedges Championship 2000 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 16 лістапада 2000 года ў снукерным цэнтры Вілі Торна, у Малверне, Англія. Турнір стаў 11-м розыгрышам Benson & Hedges Championship, які быў заснаваны ў 1990 годзе. Прызавы фонд турніру склаў £38,850, з якіх £5,000 атрымаў пераможца. Апроч таго, пераможца спаборніцтва атрымліваў права ўдзельнічаць у найбуйнейшым запрашальным турніры сезона — Мастэрс.
Катэгорыя:Кваліфікацыя да Мастэрс (снукер) Катэгорыя:2000 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2000 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2000/2001 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:2000 год у Малверне