Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. Упершыню міжнародны турнір па гэтым відзе снукеру прайшоў у ліпені 2008 года ў Бангкоку, Тайланд, і меў назву Six-red Snooker International 2008, а арганізатарам спаборніцтва выступала Азіяцкая канфедэрацыя більярднага спорту. У 2009 годзе, апроч турніру ў Бангкоку, у снежні быў праведзены чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў Кіларні, Ірландыя, а з 2010 года турнір у Тайландзе быў перайменаваны ў чэмпіянат свету і праходзіць на ўзроўні найбуйнейшага турніру па гэтым відзе снукера.

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу шасці дзён у пачатку верасня, а ў апошнюю суботу быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.

Пераможцамі дзевяці чэмпіянатаў свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі станавіліся сем снукерыстаў. Рэкардсменам па колькасці тытулаў з'яўляецца Марк Дэвіс, які тройчы станавіўся чэмпіёнам свету (2009, 2012, 2013), уключаючы перамогу на турніры ў Кіларні. Рыкі Уолдэн тройчы быў у фінале спаборніцтва, але перамог толькі на першым розыгрышы ў 2008 годзе. Сцюарт Бінэм двойчы гуляў у фінальным паядынку (2008 і 2016), але абодва разы саступіў.

Вынікі

Турнір Міжнародны турнір па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок) Сусветнае Гран-пры па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок) Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Кіларні) Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты 2008 Рыкі Уолдэн Сцюарт Бінэм 8:3 Джэймс Уатана, Майкл Холт 48 2009 Джымі Уайт Бары Хокінс 8:6 Марк Уільямс, Джад Трамп 48 2009 Марк Дэвіс Марк Уільямс 6:3 Марк Кінг, Бары Хокінс 118 2010 Марк Сэлбі Рыкі Уолдэн 8:6 Джэймі Коўп, Бары Хокінс 48 2012 Марк Дэвіс Шон Мёрфі 8:4 Джад Трамп, Рыкі Уолдэн 48 2013 Марк Дэвіс Ніл Робертсан 8:4 Марк Сэлбі, Сцюарт Бінэм 48 2014 Стывен Магуайр Рыкі Уолдэн 8:7 Крыцанут Лертсатаяторн, Дамінік Дэйл 48 2015 Цепчая Ун-Ну Лян Вэньбо 8:2 Мэцью Сэлт, Напон Саенхам 48 2016 Дзін Цзюньхуэй Сцюарт Бінэм 8:7 Панкай Адвані, Стывен Магуайр 48

Фіналісты турніру

Ігрок Марк Дэвіс 3 0 3 ЧС2009, 2012, 2013 — Рыкі Уолдэн 1 2 3 2008 2010, 2014 Дзін Цзюньхуэй 1 0 1 2016 — Цепчая Ун-Нух 1 0 1 2015 — Стывен Магуайр 1 0 1 2014 — Марк Сэлбі 1 0 1 2010 — Джымі Уайт 1 0 1 СГП2009 — Сцюарт Бінэм 0 2 2 — 2008, 2016 Лян Вэньбо 0 1 1 — 2015 Ніл Робертсан 0 1 1 — 2013 Шон Мёрфі 0 1 1 — 2012 Марк Уільямс 0 1 1 — ЧС2009 Бары Хокінс 0 1 1 — СГП2009

Пераможцы турніру паводле краін

Краіна Першы тытул Апошні тытул Англія 4 6 2008 2013 Кітай 1 1 2016 2016 Тайланд 1 1 2015 2015 Шатландыя 1 1 2014 2014