Генрых II Набожны (; 1192—1241) — сын Генрыха I Барадатага. У перыяд з 1238 па 1241 год — князь Князь Польшчы (Кракава), князь Сілезіі, князь Вялікай Польшчы. У перыяд з 1238 па 1239 год быў рэгентам Сандаміра і Верхняй Сілезіі.
Узначальваў дзесяцітысячную польскую армію ў бітве пад Легніцай 9 красавіка 1241 года. Палякі пацярпелі паражэнне, а сам ён быў забіты манголамі. Яго галаву насадзілі на дзіду і прынеслі да варотаў горада.
Біяграфія
Спадчыннік. Суправіцель Ён быў другім сынам, але пасля смерці старэйшага брата Баляслава стаў самым старэйшым дзіцем у сям’і. Шэраг аўтараў лічыць, што ён у 1213 годзе ўдзельнічаў разам з малодшым братам Конрадам у . Гібель Конрада зрабіла Генрыха адзіным спадчыннікам бацькі. thumb|Генрых II (другі справа) у асяроддзі. XIV стагоддзе З 1222 года суправіцель бацькі. Пасля таго як падчас сустрэчы польскіх князёў у Гансаве ў 1227 годзе Генрых Барадаты быў сур’ёзна паранены, роля Генрыха II узрасла. Ён стаў актыўна ўдзельнічаць у справах бацькі.
У 1233—1234 гадах Генрых II, падчас вайны крыжакоў з прусамі, удзельнічаў у заснаванні горада Марыенвердэр.
Аднаасобнае кіраванне Пасля смерці ў 1238 годзе Генрыха Барадатага, які быў князем сілезскім, велікапольскім і кракаўскім, усе гэтыя тытулы атрымаў у спадчыну Генрых II. Але астатнія князі выказвалі прэтэнзіі на гэтыя землі. Толькі ў Сілезіі становішча было ўстойлівым. Але і там у 1239 годзе Генрыху прыйшлося перадаць фактычную ўладу над Верхняй Сілезіяй Мешку і Уладзіславу Апольскім, якія дасягнулі паўналецця. thumb|Чорнай лініяй паказаны межы дзяржавы Генрыха II у 1239 годзе Пасля смерці Генрыха Барадатага Атон III Брандэнбургскі і архібіскуп Магдэбургскі ізноў спрабавалі захапіць Любуш і Сантак. Але ў 1239 годзе іх войскі пацярпелі паражэнне. Генрых II змог вырашыць атрыманы ў спадчыну ад бацькі канфлікт з-за падатковых збораў з гнезненскім архібіскупам Пелкам і уроцлаўскім біскупам. Генрых II пакінуў традыцыйны саюз яго сям’і Штаўфенамі і ў канфлікце імператара і Папы падтрымаў Грыгорыя IX. Гэта дапамагло вырашыць яго спрэчкі з Царквой. Таксама Генрых апекваўся пад кляштарамі ў , Тшэбніцы, і прыцягваў бенедыкцінцаў у і кларысінцаў ва Уроцлаў.
Уварванне манголаў і смерць thumb|Смерць Генрыха II на манускрыпце XVI стагоддзя У 1241 годзе манголы падчас свайго заходняга паходу «да апошняга мора» ўварваліся ў Польшчу. Разарыўшы Вялікую і Малую Польшчы яны ўварваліся ў Сілезію, дзе Генрых II збіраў войскі. 9 красавіка 1241 года ў пры Легніцы адбылося кровапралітная бітва.
Большасць польскага войска разам з Генрыхам загінула. Галаву Генрыха насадзілі на дзіду і прынеслі да варотаў Легніцы. Пасля гэтага манголы адправіліся ў Венгрыю. Пазней труп Генрыха быў апазнаны маці па назе (на ёй было шэсць пальцаў). Быў пахаваны ва Уроцлаве ў францысканскім кляштары.
Пасля гібелі Генрыха II яго дзяржава, якая ахоплівала большую частку Польшчы, была падзелена. Ніводны з пераемнікаў не змог хуткім часам ізноў яе аб’яднаць. З пяці сыноў Генрыха II сілезскага, толькі Баляслаў і яго брат Мешка маглі кіраваць самастойна, не маючы патрэбы ў рэгенце. Але на працягу першых месяцаў кіравання, іх маці Ганна дапамагала ім.
Сям’я thumb|Партрэт пэндзля Яна Матэйкі Муж з 1214 / 1218 года Ганны Чэшскай (Багемскай), дачкі Пржэмысла Отакара I. У іх у шлюбе нарадзілася 10 дзяцей: Гертруда (1218/1220 — 1244/1247), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Баляслава I Мазавецкага Баляслаў II Лысы (Рагатка) (1220/1225 — 1278), сын Генрыха II Набожнага. Князь Польшчы ў 1241, князь Уроцлава 1241—1248, князь Вялікай Польшчы 1241 ?1247 князь Легніцы ў 1248—1278. Муж 1) Гедвігі, дачкі Генрыха Ангальцкага (? — 1259), 2) Эфеміі, дачкі Самбара II Памеранскага. Канстанцыя (1221/1227 — 1253/1257), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка з 1239 Казіміра Куяўскага Мешка (1223/1227-1241/1242), сын Генрыха II Набожнага. Князь Любушскі Генрых III Белы (1222/1230 — 1266), сын Генрыха II Набожнага. З 1248 года князь уроцлаўскі. Муж 1) з 1252 Юдыты (1226—1257/1265), дачкі Конрада I, князя мазавецкага 2) да 1266 Агнесы, дачкі Альбрэхта I Саксонскага Лізавета (1224/1232 — 1265), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Пшамыслава I князя калішскага і пазнаньскага Конрад I (1228/1231 — 1273/1274), сын Генрыха II Набожнага. Муж 1) з 1249 Саламеі (да 1237—1267/1274), дачкі Уладзіслава Адоніча князя велікапольскага 2) з 1271/1274 Сафіі (1258/1261 ?1318), дачкі Дытрыха Мудрага, маркграфа мейсенскага ў Ландсберге. Уладзіслаў Сілезска-Легніцкі (1237—1270) сын Генрыха II Набожнага. Архібіскуп зальцбургскі 1265—1270 Агнеса (1230/1236 — 1277), дачка Генрыха II Набожнага. Ядвіга (1238/1241 — 1318), дачка Генрыха II Набожнага.
Літаратура Бандтке, Ежи Самуэль Отделение II. Болеслав V Целомудренный (1228—1279) // История государства Польского. — С-Пб: типография Императорской Российской Академии, 1830. — Т. I. — С. 231—233. — 342 с. Вялікая хроніка пра Польшчу, Русь і іх суседзяў Сілезскія кампілятыўныя аналы Аналы ўроцлаўскага магістрата
Спасылкі
Катэгорыя:Сілезскія Пясты Катэгорыя:Пахаваныя ва Уроцлаве