Лох-Нес (, ) — прэснаводнае возера ў Шатландыі, распасціраецца на 37 км на паўднёвы захад ад Інвернеса.

Лох-Нес — самы вялікі вадаём на працягу геалагічнага разлома Грэйт-Глен, які праходзіць з поўначы на поўдзень ад Інвернеса да Форт-Уільяма. Возера з'яўляецца часткай Каледонскага канала, які злучае заходняе і ўсходняе марскія ўзбярэжжы Шатландыі.

Лох-Нес займае другое месца па плошчы воднай паверхні сярод азёр Шатландыі: яна складае 65.4 км². Па аб'ёме вады яно займае першае месца. Максімальная глыбіня гэтага возера складае 230 м.

Спасылкі

Нес Катэгорыя:Геаграфія Хайленда