Помнік Пятру Мсціслаўцу — другі помнік аднаму з беларускіх друкароў, паплечніку рускага першадрукара Івана Фёдарава, Пятру Цімафеевічу Мсціслаўцу ў горадзе Мсціславе, у якім ён нарадзіўся.
Устаноўлены ў 2001 годзе і ўрачыста адкрыты 2 верасня таго ж года на плошчы Пятра Мсціслаўца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў горадзе. Аўтарамі помніка сталі скульптары Аляксандр Батвінёнак і Аляксандр Чыгрын, архітэктар Юрый КазакоўСкульптар Аляксандр Батвінёнак: Людзі спакон вякоў жылі паводле законаў міфаў // БелаПАН. Помнік адлюстроўвае Пятра Мсціслаўца ўжо ў сталым узросце, які стаіць з разгорнутай кнігай у руцэ. У бронзавай трохмятровай фігуры першадрукара скульптарам удалося паказаць галоўнае – прыгажосць мудрасці асветніка, яго веру ў веліч друкаванага слова і сілу ведаў.
Помнік Мсціслаўцу стаў другім помнікам друкару ў горадзе, першы, устаноўлены ў 1986 годзе, знаходзіцца насупраць езуіцкага касцёла (скульптар Мікалай Маліноўскі).
Помнік неаднаразова цярпеў ад вандалаў, спачатку з пастамента знік надпіс «Пётр» вагой каля 5 кілаграмаў, які быў знойдзены ля помніка, пазней быў скрадзены надпіс «Мсціславец», які, як мяркуецца, важыў каля 10 кілаграмаў. Чыгунны надпіс, які быў пафарбаваны бронзавай фарбай, выкрадальнікі, магчыма, прынялі за сапраўдную бронзу.
Крыніцы
Літаратура Мстиславль // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 242.
Спасылкі
Помнік Мсціслаўцу Пятру Цімафеевічу.
Катэгорыя:Помнікі Мсціслава Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Пётр Мсціславец Катэгорыя:2001 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Казакова