Карчма — будынак у в. Нача (Воранаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў XIX ст. Пазней выкарыстоўвалася як жылы дом. Згарэла ўначы 15 кастрычніка 2010 года.
Архітэктура
Аднапавярховы Т-падобны ў плане будынак складаецца з двух прамавугольных у плане аб'ёмаў: галоўнага (у ім размяшчаліся шынок з кухняй, чатыры пакоі для падарожнікаў), арыентаванага цэнтральным фасадам на плошчу, і перпендыкулярна прыбудаванага да яго дваровага фасада памяшкання са стайняй. Галоўны аб'ём накрыты паўвальмавым, дваровы — двухсхільным гонтавым дахамі. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя, па восі галоўнага аб'ёму шырокая брама. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя адпавядала функцыянальнаму прызначэнню пабудовы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Воранаўскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Згарэлыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Зніклі ў 2010 годзе Катэгорыя:Корчмы Беларусі Катэгорыя:Нача (Воранаўскі раён) Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі