Леапольд III Святы (; 1073—15 лістапада 1136 г.) — маркграф Аўстрыі (1095—1136) з дынастыі Бабенбергаў, святы-заступнік Аўстрыі і Вены. Сын маркграфа Леапольда II і Іды Форнбах-Ратэльнбергскай.
Жыццё У 1104 г. Леапольд падтрымаў паўстанне прынца Генрыха супраць яго бацькі імператара Генрыха IV, чым забяспечыў сабе ласку прынца, які стаў у 1105 г. новым імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Генрых V аддаў у жонкі Леапольду III сваю сястру, што рэзка павялічыла аўтарытэт Аўстрыі ў імперыі.
Асаблівасцю дзяржаўнай палітыкі Леапольда III было падтрыманне мірных і дружалюбных адносін з усімі суседзямі, імператарам і Папам Рымскім. У 1125 г. яго кандыдатура нават была высунута на выбарах імператара, аднак Леапольд III узяў самаадвод. Пры ім Аўстрыя значна ўмацавалася і пашырыла сваю незалежнасць у рамках Германіі.
Леапольд III вельмі актыўна падтрымліваў царкву і заснаваў у Аўстрыі некалькі важных манастыроў: Клостэрнойбург (1108, суседні замак Нойбург служыў пры Леапольдзе сталіцай усёй Аўстрыі), Хайлігенкройц (1133), Клайнмарыяцэль (1134).
Гэта яго дзейнасць паслужыла нагодай да кананізацыі Леапольда III у 1485 годзе. Яго мошчы ў Клостэрнойбургу сталі аб’ектам пакланення паломнікаў. А ў 1663 г. ён быў абвешчаны святым-заступнікам Аўстрыі. Дзень яго памяці (15 лістапада) з’яўляецца афіцыйным святам у Вене, Ніжняй і Верхняй Аўстрыі.
Шлюб і дзеці Жонка — Агнэс фон Вайблінген (1072—1143), дачка імператара Генрыха IV. Дзеці: Адальберт (1107—1137), жанаты (1132) на Хедвізе, дочкі Альмаша, караля Харватыі Леапольд IV (каля 1108—1141), маркграф Аўстрыі (з 1136) і герцаг Баварыі (c 1139) Атон (пам. 1158), біскуп фрайзінгскі (з 1138) Генрых II Язаміргот (1112—1177), маркграф Аўстрыі з 1141, і герцаг Аўстрыі з 1156, герцаг Баварыі (1141—1156), пфальцграф Рэйнскі (1140—1141) Эрнст (пам. 1137) Конрад (1116—1168), біскуп пасаўскі (1148—1164), архібіскуп зальцбургскі (з 1164) Ута, замужам за графам Луітпольдам Плайнам Агнэса (пам. 1157), замужам (1125) за Уладзіславам II Выгнаннікам, вялікім князем кракаўскім Юдыта (пам. пасля 1168), замужам (1133) за Вільгельмам V, маркізам Манферацкім Гертруда (1120—1150), замужам (1140) за Уладзіславам II, князем (пазней каралём) Чэхіі Лізавета (1124—1143), замужам (1142) за Германам II, графам Вінцэнбурга Берта (пам. 1150), замужам за Генрыхам III, бургграфам Рэгенсбурга
Спасылкі Patrizia Fontana Roca, San Leopoldo III il Pio
Катэгорыя:Кіраўнікі Аўстрыі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Бабенбергі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XII стагоддзя