Мошна — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сечна, за 4 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Прыазёрная.

Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Аб’ём вады 1,51 млн м³. Плошча вадазбору 16,3 км². Катлавіна возера значна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, у паўднёвай частцы возера дасягаюць вышыні 9 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, тарфяныя, на ўсходзе пясчаныя, у залівах сплавінныя. Дно возера выслана сапрапелем, месцамі (да глыбіні 2 м) пяском. Возера моцна зарастае падводнай расліннасцю. У Мошна ўпадаюць ручаі, у тым ліку з возера Круглік, і выцякае ручай у возера Дабееўскае.

У возеры расце рэдкі ахоўны від флоры — Возера Мошна на сайце «Белорусский Посейдон» Alisma wahlenbergii (Holmb.) Juz. — Описание таксона .

Спасылкі Возера Мошна на сайце «Белорусский Посейдон»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна