Аляксандр Драйшак (; , Жакі (, ) каля Часлава — , ) — чэшскі піяніст і кампазітар. Старэйшы брат скрыпача Раймунда Драйшака.
З 1834 г. вучыўся ў Празе ў Вацлава Томашка. У 1838 г. распачаў першы гастрольны тур па Германіі. У 1840—1842 гг. жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, затым трыумфальна праехаў па ўсёй Еўропе, асабліва ўразіўшы ў 1843 г. Парыж выкананнем знакамітага Рэвалюцыйнага эцюда Шапена, паколькі гэта п'еса давала магчымасць прадэманстраваць асабліва віртуозную тэхніку левай рукі. Драйшаку прысвяціў захопленае чатырохрадкоўе Ганс Хрысціян Андэрсан, які чуў яго меркавана ў Капенгагене ў 1856 годзе.
У 1862 г. па запрашэнні Антона Рубінштэйна Драйшак ізноў прыехаў у Пецярбург і стаў прафесарам Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, у 1865 г. дадаўшы да гэтай пасады пасаду прыдворнага піяніста. Сярод вучняў Драйшака, у прыватнасці, быў Аркадзь Абаза. Аднак паўночны клімат катастрафічна адбіўся на яго здароўе, ён захварэў на сухоты і ў 1868 г. пераехаў на лячэнне ў Італію, дзе неўзабаве памёр.
Кампазітарская спадчына Драйшака ўключае значную колькасць твораў для фартэпіяна сола і з аркестрам.
Спасылкі
Катэгорыя:Піяністы Чэхіі Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Чэхіі Катэгорыя:Музычныя педагогі Расіі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Аляксандр Катэгорыя:Нарадзіліся ў раёне Кутна-Гора