250px|right|thumb|Прынцып дзеяння эл. званка Электрычны званок () — электрамеханічная прылада, якая стварае гук ад удару малаточка па звоне. Паўтаральнае ваганне малаточкаў забяспечваецца электрамагнітам. Ток, які праходзіць праз электрамагніт, утварае магнітнае поле, якое прыцягвае якар з замацаваным на ім малаточкам, але пры гэтым контур размыкаецца і прыцягненне электрамагніта знікае. Якар вяртаецца на месца пад уздзеяннем спружыны і зноў замыкае контур. Шырока ўжываецца ў паўсядзённым жыцці, сігналізуе якія-небудзь падзеі або пачатак ці канец якіх-небудзь дзеянняў.
Першыя электрычныя званкі з'явіліся неўзабаве пасля вынаходства ў 1823 годзе англічанінам Уільямам Сцёрджэнам электрамагнітаў. Вібравальны малаточак быў прыдуманы Іаганам Вагнерам () у 1839 годзе і Крысціянам Ніфам () у 1847 годзе, а Джон Міранд () дадаў звон, што вызначыла стандартны выгляд званка.
Гл. таксама Зумер Оксфардскі электрычны званок
Спасылкі
The Electromagnetic and Electromagnetic Mechanism
Катэгорыя:Электратэхніка