Хіная́на (, hīnayāna) — малая калясніца, вузкі шлях; , Сяа Чэн; , Сёдзё) — адзін з асноўных ранніх (разам з махаянай) кірункаў будызму.
У аснове хінаяны — будыйская ідэя пра 2 станы быцця: праяўлены і непраяўлены (непраяўлены атаясняюць з хваляваннем дхармаў — пэўных адзінак жыццядзейнасці асобы). У хінаяне «Я» і свет разглядаюцца як хуткамінучыя камбінацыі, адмаўляецца душа як самастойная духоўная сутнасць, адначасова падкрэсліваецца рэальнасць дхармаў. Для будызму характэрна ідэя незалежнага развіцця асобы, асабістага ўдасканалення дзеля дасягнення нірваны. Буда ў хінаяне — гістарычная асоба, якая адрозніваецца ад іншых большай дасканаласцю як узор для іншых (патэнцыяльна кожны чалавек можа стаць Будай).
Будысты лічаць, што падзел на прыхільнікаў хінаяны і маяханы адбыўся пасля смерці Гаўтамы. Аднак існуе і іншае меркаванне, што хінаяна ўзнікла на паўночным усходзе Індыі толькі ў пачатку нашай эры, пазней распаўсюдзілася ва ўсіх азіяцкіх краінах. Хінаяна не з’яўлялася асобнай школай, аднак паўплывала на фарміраванне школ тхеравада, вайбхашыка, саўнтрантыка. Вучэнне тхеравада замацавалася на Цэйлоне і ў некаторых краінах Паўднёва-Усхродняй Азіі (М’янма, Лаос, Тайланд, Камбоджа). Часам прыхільнікаў гэтай школы адносяць да кірунку хінаяны, што самімі вернікамі ўспрымаецца як знявага.
Літаратура
Спасылкі Р. Эпштэйн, Высвятленне некаторых памылак пра будызм К. А. Лі, Міф хінаяны
Катэгорыя:Школы будызму