Дані́лу Лу́іс да Сі́лва (; нар. , Бікас, Бразілія), больш вядомы як проста Данілу або Даніла — бразілійскі футбаліст, правы абаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера Займацца футболам пачаў у клубе «Амерыка Мінейру» з горада Белу-Арызонты. Да гэтага клуба ён прыяднаўся ва ўзросце 12 гадоў. У маі 2010 года Данілу перайшоў у склад клуба «Сантус», разам з якім у наступным годзе стаў пераможцам Лігі Паўліста і Кубка Лібертадорэс. Напачатку студзеня 2012 года, пасля клубнага чэмпіянату свету 2011 года Данілу падпісаў кантракт з партугальскім грандам «Порту». Паводле дагавора кантракт дзейнічае да чэрвеня 2016 года, а за іграка партугальцы заплацілі 13 млн еўра. Спачатку Данілу быў заменшчыкам абаронцы Крысціяна Сепунару, аднак у хуткім часе выцесніў таго са складу.
У 1/16 фінала Лігі чэмпіёнаў 2014/2015 Данілу забіў гол з пенальці ў першым матчы супраць «Базеля», такім чынам забяспечыўшы клубу нічыю. У матчы ў адказ 10 сакавіка 2015 года ўжо ў першым тайме Данілу атрымаў пашкоджанне, сутыкнуўшыся са сваім партнёрам Фабіяну, і быў адвезены ў шпіталь.
31 сакавіка 2015 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб набыцці Данілу, які далучыўся да новага клуба 30 чэрвеня«Реал» объявил о трансфере защитника «Порту» Данило by.tribuna.com. Сума трансферу склала 31,5 млн еўра. 9 ліпеня 2015 года на стадыёне «Сант’яга Бернабеу» прайшла прэзентацыя новага іграка «Рэала», які атрымаў 23-і нумар«Реал» представил Данило by.tribuna.com. У складзе «Рэала» не меў трывалага месца ў аснове, звычайна выкарыстоўваўся для ратацыі, падмяняючы Дані Карвахаля на пазіцыі правага абаронцы.
У ліпені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Данілу ў «Манчэстэр Сіці» за 30 млн еўра«Ман Сити» объявил о трансфере Данило by.tribuna.com.
У жніўні 2019 года за 37 млн еўра перайшоў з «Манчэстэр Сіці» ў «Ювентус», пры гэтым у адваротным кірунку направіўся Жуан Канселу«Юве» продал Канселу в «Ман Сити» за 65 млн евро и купил Данило за 37 млн by.tribuna.com.
Міжнародная кар’ера Яшчэ выступаючы за «Сантус», Данілу дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі 14 верасня 2011 года ва ўзросце ўсяго толькі 20 гадоў у матчы супраць зборнай Аргенціны (0:0).
Дасягненні «Сантус»: Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2011 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2011
«Порту»: Чэмпіён Партугаліі (2): 2012, 2013
«Рэал»: Чэмпіён Іспаніі: 2017 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2016, 2017 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2016 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2016
«Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі (2): 2018, 2019 Уладальнік Кубка Англіі: 2019 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (2): 2018, 2019
«Ювентус» Чэмпіён Італіі: 2020 Уладальнік Кубка Італіі: 2021 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2020
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Мінейру Катэгорыя:Ігракі ФК Сантус Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года